Знайсці
19.02.2024 / 12:432РусŁacБел

Амаль вясна. У Мінску на гэтым тыдні чакаецца да +10°С

Надвор'е на гэты тыдзень.

20 лютага на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), ноччу месцамі па захадзе чакаецца моцны снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Ноччу ад -9°С па паўночным усходзе да +3°С па паўднёвым захадзе, максімальная днём -2..+4°С, у паўднёва-заходніх раёнах раёнах краіны +5..+7°С.

У сераду, 21 лютага, мокры снег і дождж. На дарогах галалёдзіца. Ноччу -5..+2°С, па паўднёвым захадзе Беларусі да +4°С, максімальная днём складзе ад 0°С па паўночным усходзе да +8°С па паўднёвым захадзе.

22 лютага надвор'е прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса з Атлантыкі. Воблачна, днём з праясненнямі. Уначы на ​​большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам).

Ноччу -3..+4°С, максімальная днём +1..+8°С, у паўднёва-заходніх раёнах краіны да +10°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні. yr.no

Чытайце таксама:

Cёння — Грамніцы ў праваслаўных. Прыкметы абяцаюць раннюю і цёплую вясну

Да вясны засталося 15 сутак

У Бабруйску ўжо з'явіліся першыя грыбы, а ў Брэсце расцвілі падснежнікі

У Беларусь ужо вяртаюцца першыя дзікія гусі. Яшчэ адна прыкмета хуткай вясны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Жвір/адказаць/
19.02.2024
Во! я пазнаў, на фотцы, гэта ж дарога да Глыбокага, кілометраў за 5-7. Там яшчэ альтанка ўстаноўлена, каб было дзе пасядзець праездам чалавеку, перакусіць, пачытаць газэту...
1
Жвір/адказаць/
19.02.2024
Наўздагон, Азаранка сяньні перамагла сваю суперніцу на турніры ў Дубаі !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930