Знайсці
01.02.2024 / 20:3915РусŁacБел

Памятаеце гісторыю пра беларуса, які разграміў арэндную кватэру ў Малдове? Прыносім прабачэнні, гэта ФЭЙК

24 студзеня 2024 года на старонках «Нашай Нівы» была апублікаваная навіна пра беларуса Ігара Турцэвіча, які нібыта разграміў арэндную кватэру ў Малдове. На жаль, мы памыліліся, уся гэтая гісторыя была фэйкам.

Як тэкст увогуле з’явіўся на сайце?

У тэлеграм-акаўнт Рэдакцыі звярнулася жанчына, якая прадставілася малдаванкай Карынай Марым, якая здала кватэру беларусу, а той, маўляў, пашкодзіў усё, што толькі можна. У якасці доказаў Карына прадаставіла здымкі разгромленай кватэры, а таксама распіску, нібыта напісаную беларусам — з яго пашпартнымі звесткамі і кантактнай інфармацыяй.

Журналіст «НН» пагутарыў з жанчынай, а таксама паспрабаваў знайсці Ігара Турцэвіча, каб узяць у яго каментар.

І тут адбылася наша галоўная памылка — мы палічылі рэальным тэлеграм-акаўнтам Ігара Турцэвіча той акаўнт, які нам «падказала» малдаванка Карына.

Гэты акаўнт адказаў журналісту і ўскосна пацвердзіў датычнасць да гісторыі. У выніку навіна была апублікаваная.

Праз некалькі дзён з Рэдакцыяй звязаўся Ігар Турцэвіч. Ён патлумачыў, што апублікаваная інфармацыя цалкам хлуслівая і што не даваў ніякіх каментароў журналістам.

Мы праверылі — сапраўды і акаўнт псеўда-Турцэвіча, і акаўнт «Карыны» знік, іх проста выдалілі з тэлеграма. На жаль, «Наша Ніва» стала ахвярай чыёйсьці правакацыі і апублікавала непраўдзівую інфармацыю.

Хто такі Ігар Турцэвіч? Гэта беларускі бізнэсмен, які цяпер жыве ва Украіне. Турцэвіч вядомы як заснавальнік сеткі крамаў «Дзверы Беларусі», у якую ўваходзілі сотні аб’ектаў у Беларусі, Украіне, Расіі і Малдове. Апроч таго, ён стварыў у Кіеве клуб Harley-Davidson і з’яўляецца адным з лідараў байкерскага руху.

Прыносім прабачэнні Ігару Турцэвічу і чытачам «Нашай Нівы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
11
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
2
0
туалет которого нет/адказаць/
02.02.2024
ЯНКА, а хіба не лухты?

а современник - это что такое? чясопісь такі? а тоусты? давайтя. у хазяйстві прыгадзіцца
0
я плАчу 2/адказаць/
02.02.2024
не толькі першая чэсная, але і першая беларуская

праўда з рысункамі...
цікава - што ж такое рысавалі людзі ў ёй? можа Х?
0
ЯНКА/адказаць/
03.02.2024
туалет которого нет, дык Вы спытайце ў камэнтатара пад нікам Современнік. А я казаў пра тое, што ня трэба выкарыстоўваць слова «журналіст» там, дзе ня трэба. Ці ўжо можна мясьнікоў з рынку называць хірургамі?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера