Знайсці
19.01.2024 / 14:016РусŁacБел

«Сіл усім, для каго гэтая гісторыя акажацца асабістай». Мэрыем Герасіменка прэзентавала песню, якую напісала ў СІЗА

У гадавіну свайго вызвалення спявачка Мэрыем Герасіменка выпусціла песню пад назвай «Вакол цішыня». Артыстка распавяла ў сваім інстаграме, што склала тэкст яшчэ ў той час, калі знаходзілася ў СІЗА.

Фота з інстаграму спявачкі

— Музыка была проста ў маёй галаве, — напісала Мэрыем. — Я апісвала навакольныя падзеі, моманты, перажыванні…

Па словах спявачкі, гэты трэк для тых, хто гатовы пагрузіцца ў атмасферу СІЗА, у якой артыстка правяла паўгода — і не толькі яна.

Мэрыем расказала, што гэты трэк павінен быў выйсці яшчэ мінулай вясной, але яго час прыйшоў толькі цяпер.

— Сіл усім, для каго гэтая гісторыя акажацца асабістай… Гэтым трэкам я завяршаю для сябе тыя ўспаміны.

Мэрыем Герасіменка затрымалі 4 жніўня 2022 года пасля канцэрта каля мінскага бара «Банкі-бутылкі», дзе спявачка выконвала песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи» ў падтрымку Украіны. Факт выканання песні на ўкраінскай мове абурыў прапагандыстаў.

Спявачку двойчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула. Пасля перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА.

20 студзеня 2023 года суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла Мэрыем Герасіменка тры гады «хатняй хіміі». Некалькі дзён таму стала вядома пра тое, што «Байсол» эвакуіраваў спявачку з Беларусі.

Чытайце таксама:

«Цяпер я абсалютна шчаслівая, а шчаслівая, таму што вольная». Мэрыем Герасіменка эвакуіравалі з Беларусі

Уладальніка бара «Банкі-Бутэлькі» і яго жонку асудзілі за ўдзел у маршах і выпусцілі з СІЗА

Святаслаў Вакарчук пра Мэрыем Герасіменка: Спадзяюся, яна годна пройдзе гэта выпрабаванне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
8
ЯНКА/адказаць/
19.01.2024
• БЕЛАРУСЬНЯ • 🎤 Што за гідасны кірунак у музыцы — сьпяваць гэдак, быццам чымсьці давісься? І прытым голасам, як драчка. Таму й песенька ў яе на слых атрымалася мо' па сэньсе й выдатная, а на слых даволі брыдзенькая. 🤨 Хоць саму кабету й шкада. За тое, што прайшла праз рэпрэсыі, а так нічога й не зразумела. Як была антыбеларускамоўнаю манкурткай, так такой і засталася!
5
Сонейка /адказаць/
19.01.2024
Ёклмн, ну слухай тады песні Ганны Сялук - вунь, "Зроблена ў Беларусі" яна як раз на беларускай напісала
2
Ёклмн/адказаць/
19.01.2024
Сонейка , само працягвай слухаць сваю Ганну Сядук, я такой нат ня ведаю. Ідзі ў лазьню са сваёю Сядук.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031