Знайсці
09.01.2024 / 01:277РусŁacБел

Дзе знаходзіцца цэнтр Еўропы? Адказ можа быць зусім нечаканым

Дзе знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы, і як гэты самы цэнтр лічыць? Некалькі краін прэтэндуюць на тое, каб называецца цэнтрам Еўропы. У беларусаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў, магчыма, у кагосьці яшчэ існуюць нават геаграфічныя знакі, і ў кожнага свая, самая правільная метадалогія (як гэтая метадалогія спалучаецца з успрыманнем Расіі як не часткі Еўропы, пытаць не будзем). Але для мяне бясспрэчным цэнтрам Еўропы з'яўляецца аўстрыйскі Інсбрук, піша ў фэйсбуку Максім Маханькоў.

Фота аўтара

Глядзіце самі. Горад знаходзіцца ў той вузкай заходняй частцы Аўстрыі, якая «заціснутая» паміж вялікімі па плошчы і насельніцтве Нямеччынай і Італіяй (з цэнтра Інсбрука да Італіі і Нямеччыны можна даехаць хвілін за 20). За некалькі гадзін на машыне можна дабрацца да Ліхтэнштэйна, Швейцарыі і Францыі, а таксама Славеніі і Чэхіі. Ну чым вам не цэнтр Еўропы?

Чаму цэнтр Еўропы не ў Беларусі і не ва Украіне? Не, не таму што Расія не Еўропа (без усялякіх сумненняў, Расія гэта еўрапейская краіна, хаця і перыферыйная ды адсталая).

Рэч у тым, што калі гаворка ідзе пра Еўропу, пра культурна-гістарычна-цывілізацыйны рэгіён, прастору нельга вымяраць выключна кіламетражом.

Прастора павінна мець некалькі вымярэнняў, і ўлічваць шчыльнасць насельніцтва, моўна-культурную і прыродную разнастайнасць, узровень эканамічнага развіцця, культурны ўплыў, якасць транспартнай інфраструктуры і многае-многае іншае.

Хоць Расія і з'яўляецца еўрапейскай краінай (як геаграфічна, бо абсалютная большасць насельніцтва і эканамічнай актыўнасці знаходзяцца ў Еўропе, так і ў гістарычна-палітычным плане), але Расію ну ніяк нельга лічыць за палову Еўропы.

На гэтых вялікіх прасторах вельмі нізкая шчыльнасць насельніцтва (на велізарнай Еўрапейскай частцы Расіі людзей жыве прыкладна столькі ж, як у Нямеччыне).

Гэтая вялікая тэрыторыя адносна гамагенная ў моўна-культурным і інфармацыйным плане, а вакол умоўнага Інсбрука не тое што дыялекты, а нават мовы змяняюцца адна за адной у працэсе перасоўвання кожныя 20 хвілін.

У культурным, навуковым і эканамічным плане Расія таксама далёка не палова Еўропы, тым больш, што яна супрацьпастаўляе сябе Еўропе на ўсіх узроўнях.

Калі ж браць усе гэтыя пералічаныя мной культурна-геаграфічна-палітычна-эканамічныя вымярэнні прасторы, то цэнтр Еўропы гэта, безумоўна, Інсбрук.

Чытайце таксама:

«Паміж Гітлерам і Адэнаўэрам трэба выбіраць Адэнаўэра». Нам можа не падабацца рыторыка расійскіх антыпуцінцаў, але гэта не падстава іх не падтрымліваць

Беларусь і Украіна былі калоніямі Расіі? А вось і не

«Не всё так однозначно». Палітолаг патлумачыў, чаму расіяне так лёгка пагаджаюцца падпальваць ваенкаматы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
14
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
3
Багдан/адказаць/
09.01.2024
«без усялякіх сумненняў, Расія гэта еўрапейская краіна» Пасьо гэтага чытаць далей ня мае сэнсу. Аўтар не разумее, што такое Эўрапейская цывілізацыя. А геаграфічна і Турцыя, і Казахстан маюць часткі ў Эўропе.
2
Адам Иосифович /адказаць/
09.01.2024
Ноўнэйм , Культурно, исторически и политически - однозначно европейская. Так же, как Греция и Болгария. Почти вся культура и образование в Россию пришло оттуда 
1
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
10.01.2024
Францыск Скарына, Гэта з якога бадуна Цэнтр Эўропы апынуўся ў Полацку? Ну, я разумею -- накрылі вашы полацкія калхознікі паляну для мінскіх геадэзістаў, і Цэнтр Эўропы з возера Шо Глыбоцкага раёна тэлепартаваўся, раптам, не абы куды а да гасцініцы "Дзвіна" ў Полацку!  Як казаў адзін вядомы чалавек -- прыйдзем да ўлады: будзем разбірацца -- хто і каму наліваў, і хто па п'яні перасунуў Цэнтр Эўропы ў Полацк?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера