Знайсці
22.11.2023 / 13:362РусŁacБел

Беларускія касманаўткі, якія рыхтуюцца да палёту на МКС, адпрацавалі няштатную пасадку на ваду

Марына Васілеўская і яе дублёр Анастасія Лянкова рыхтуюцца да палёту на МКС. Сёння яны адпрацавалі дзеянні на выпадак прызямлення на водную паверхню, таксама для іх зымітавалі эвакуацыю на верталёце, паведамляе РИА Новости.

Трэніроўка прайшла ў гідралабараторыі, паколькі ўмовы надворʼя не дазволілі правесці яе на адкрытай прасторы.

У канцы мая 2023 года стала вядома, што праходзіць падрыхтоўку да касмічнага палёту будуць дзве беларускі — бортправаднік авіякампаніі «Белавія» Марына Васілеўская (як асноўны кандыдат) і хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Анастасія Лянкова (дублёр).

Плануецца, што расійскі карабель «Саюз МС-25» стартуе 13 сакавіка 2024 года.

Камандзірам экіпажа, як анансуецца, стане ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі. Таксама на Міжнародную касмічную станцыю адправіцца астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.

Падчас 12-сутачнага палёту касманаўты павінны будуць выконваць навуковую праграму, распрацаваную НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй «Раскосмас» з удзелам РАН.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Владислав/адказаць/
22.11.2023
Гэта проста плаванне ў басейне для забавы. Гэта зусім не падобна на падзенне ў капсуле экіпажа.
Варта чакаць, што капсула будзе спускацца на парашуце. І касманаўтам трэба будзе спачатку выбрацца з той капсулы, каб капсула не перакулілася, не набралася вады і не патанула.
0
даведка /адказаць/
23.11.2023
Белорусские космонавтики что-то очень плохо стали выглядеть, заметно постарев и  располнев с лица и в теле.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031