Знайсці
15.09.2023 / 16:302РусŁacБел

У Мінску выдалі архіўныя слоўнікі беларускай мовы

У Мінску пабачыла свет кніга Андрэя Шула-Сянчэўскага, у якой упершыню надрукаваныя слоўнікі Івана Грыгаровіча, Фёдара Шымкевіча і Аляксандра Станкевіча, укладзеныя аўтарамі ў ХІХ стагоддзі, паведамляе Bellit.info.

Як тлумачыць аўтар-укладальнік Андрэй Шула-Сянчэўскі, у выданні змешчаны артыкул з археаграфічным аналізам рукапісу, уступ да слоўніка Івана Грыгаровіча і сам слоўнік на літары А, Б, В (толькі гэтыя літары слоўніка захаваліся да сёння).

Таксама тут жа апублікаваныя дадаткі да слоўніка (сярод якіх незавершаны і нявыдадзены слоўнік Аляксандра Станкевіча 553 словы) і асобны рукапіс Збору словаў літоўска-беларускай гаворкі Фёдара Шымкевіча (2163 словы). У кнізе 416 старонак.

Карткі, матэрыялы і рукапісы былі даступныя даследчыкам у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, але ніколі не выходзілі асобным выданнем.

Наклад кнігі 99 асобнікаў. Выданне будзе даступнае для пакупнікоў «Акадэмкнігі» ў Мінску.

Чытайце таксама:

Выходзіць зборнік выбраных твораў уніяцкага святара Льва Гарошкі

Надрукавалі адрыўны каляндар «Наш край» на 2024 год

У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
жэўжык/адказаць/
15.09.2023
"толькі гэтыя літары слоўніка захаваліся да сёння"

Можа ў якой бібліятэцы і астатнія літары заваляліся? Але «Экстрэмісцкую» літаратуру ў Беларусі будуць выдаваць пасля спецдазволу: https://nashaniva.com/326399
0
Мастуль/адказаць/
19.09.2023
99 асобнікаў? Фантастычны наклад. Ня памятаю, кабы якаясь кніга выходзіла гэткай мізэрнай колькасьцю. Нават на бібліятэкі гэтага ня хопіць. Па грошах, выдаць 250 каштуе столькі ж, таму выглядае загадкова. Спадзяюся, будзе зараз другае выданьне, інакш ад кнігі нічаго не застанецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031