Знайсці
24.05.2023 / 14:283РусŁacБел

Праваслаўная царква Украіны з 1 верасня пераходзіць на новы каляндар. Каляды будуць адзначацца 25 снежня

«Раней казалі польскія (каталіцкія) і ўкраінскія (праваслаўныя) святы, а сёння кажуць — украінскія і маскоўскія святы», — кажуць святары.

Кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній. Фота: ПЦУ

Праваслаўная Царква Украіны з 1 верасня 2023 года пяройдзе на новаюліянскі каляндар (для нерухомых святаў).

«Раней казалі польскія (каталіцкія) і ўкраінскія (праваслаўныя) святы, а сёння кажуць — украінскія і маскоўскія святы. Новы каляндар будзе ўкраінскім, а тыя, хто застаецца на старым, — трошачкі на маскоўскім», — распавёў журналістам мітрапаліт Вінніцкі Сімяон.

У прыватнасці, Каляды будуць святкавацца 25 снежня, а не 7 студзеня. Пакроў будуць адзначаць 1 кастрычніка (а не 14 кастрычніка), Вадохрышча — 6 студзеня (а не 19 студзеня), а Дзень Святога Мікалая — 6 снежня (а не 19 снежня).

Святкаванне Вялікадня і прывязаных да яго падзей застанецца без змен. Сёмуху будуць святкаваць на 50-ы дзень пасля Вялікадня.

Фармальна пераход яшчэ павінен зацвердзіць Памесны сабор царквы 27 ліпеня 2023 года. Аднак прадстаяцель ПЦУ мітрапаліт Епіфаній сказаў Бі-бі-сі, што пытанне ўжо вырашана і пераход адбудзецца.

Нагадаем, раней УГКЦ прыняла рашэнне аб пераходзе на новаюліянскі каляндар.

А Сінод ПЦУ ўжо дазволіў грамадам, якія жадаюць перайсці на новы каляндар, зрабіць гэта па адпаведнай працэдуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
3
Календарь/адказаць/
24.05.2023
Правильное решение, в Беларуси нужно тоже перейти на этот календарь, в Греции, Болгарии, на Кипре, и во многих других странах по этому календарю отмечают праздники: Рождество со всей Европой, а Пасха как и была раньше.
4
Русский мишка/адказаць/
24.05.2023
[Рэд. выдалена]
1
Или так или по другому/адказаць/
24.05.2023
Календарь, странно Все праздники по новому календарю, а Пасху по старому. Не логично. Переносить праздники на другие даты и оставлять главный праздник на старые. Греко-католики и Пасху перенесли. А то 2 календаря по сути, то есть неполный переход на новый календарь
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930