Знайсці
24.05.2023 / 10:476РусŁacБел

Траццякоўская галерэя адмовілася выдаваць РПЦ абраз Андрэя Рублёва «Тройца»

Стан «Тройцы», як вырашылі эксперты, пакуль не дазваляе вывезці яе з музея.

«Святая Тройца» Андрэя Рублёва

«Абраз «Святая Тройца» Андрэя Рублёва не падлягае выдачы за межы Траццякоўскай галерэі на свята Сёмухі 4 чэрвеня гэтага года з-за складанага і нестабільнага стану, а таксама непрадказальнасці працэсу негатыўных змен. Цяпер абраз знаходзіцца ў рэстаўрацыйнай майстэрні ў працэсе неадкладнай рэстаўрацыі помніка», — прыводзіць «Інтэрфакс» вытрымкі з пратакола пасяджэння экспертаў.

У РПЦ, як пішацца, паставіліся да рашэння з разуменнем.

«Умовы захоўвання павінны быць забяспечаны ў любым месцы —хоць у Траццякоўскай галерэі, хоць у Траецкім саборы лаўры, і тут не месца важна, а якасць той капсулы, у якую абраз будзе змешчаны», — заявіў кіраўнік экспертнага савета Маскоўскага патрыярхата па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі протаіерэй Леанід Калінін.

Нагадаем, што ў маі Уладзімір Пуцін вырашыў перадаць «Тройцу» Андрэя Рублёва РПЦ у адказ «на просьбы вернікаў».

Абраз Андрэя Рублёва «Тройца» — адна з самых вядомых яго прац, напісаная ў XV стагоддзі. Да рэвалюцыі 1917 года абраз захоўваўся ў Троіца-Сергіевай лаўры, а потым савецкі ўрад перадаў яго ў Траццякоўскую галерэю.

У мінулым годзе, нягледзячы на пярэчанні рэстаўратараў, абраз ужо перадавалі Царкве на два дні для пакланення вернікаў. Пасля гэтага спецыялісты налічылі на ім 61 новае пашкоджанне.

Чытайце таксама:

Пуцін перадаў РПЦ абраз Рублёва назаўжды, хоць прасілі толькі на два тыдні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
2
кудесница леса/адказаць/
24.05.2023
Правдоруб , дык а дзе крыж ?

дарэчы, калі яго ўзнавілі, (у мінулым стагодзі ў 97-м годзе)
я такая, міма прахадзя ля Кафедральнага сабору, думаю - дай завітаю - пагляджу на сьвятыню (па радыё тады сказалі, што некалькі дзён яна будзе там)

і што вы думаеце, у саборы мне адказалі?)
ну
вашы варыянты, спадары
1
крынж/адказаць/
24.05.2023
Правдоруб ,
паколькі я даўно на НН, то я міжволі
назіраю розных персанажаў

у тым ліку і вас:ь)

і пакуль што не бачу моцнага 
24.05.2023
“У мінулым годзе, нягледзячы на пярэчанні рэстаўратараў, абраз ужо перадавалі Царкве на два дні для пакланення вернікаў. Пасля гэтага спецыялісты налічылі на ім 61 новае пашкоджанне.”
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930