Знайсці
23.05.2023 / 12:224РусŁacБел

У Маскве затрымалі беларуса з жонкаю за запуск у неба бела-блакітна-белага сцяга

Як паведамляюць расійскія каналы, у Маскве затрымалі мужа і жонку, якіх вінавацяць у тым, што яны запусцілі ў неба шары з бела-блакітна-белым сцягам, які лічыцца сцягам расійскай апазіцыі.

Здымак затрыманай пары публікуюць расійскія каналы

«База» піша, што затрыманыя 34-гадовы гамяльчук Дзмітрый Г. з жонкай Юліяй.

Паводле SHOT, грамадзянін Беларусі з жонкай прыехалі да сажалкі ў Паўночным Чартанаве на аўто, дасталі з багажніка шары, муж іх запусціў, а жонка здымала на тэлефон. Пасля гэтага пара хутка знікла з месца. Але іх затрымалі. Цяпер з імі працуюць сілавікі.

Сцяг быў запушчаны 22 мая над раёнам Чартанава. Відэа з акцыі запосцілі таксама ў канале Легіёна «Свабода Расіі», які ў гэты дзень пачаў дыверсійную акцыю ў Белгарадскай вобласці Расіі.

Чытайце таксама:

Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці

Расійскія ваенкары паведамляюць аб ударах па ўпраўленнях ФСБ і МУС у Белгарадзе — абласным цэнтры Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
1
Mafkees /адказаць/
23.05.2023
Беларусы это партизаны.
0
Яркая акция /адказаць/
23.05.2023
И немножко инфантильные д-лы
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
24.05.2023
гэта ж флаг Вейшнорыі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930