Знайсці
04.04.2023 / 12:111РусŁacБел

«Каб аднойчы вярнуцца дахаты». Ганна Шаркунова напісала песню на словы Максіма Знака

Ганна Шаркунова напісала песню на словы зняволенага на 10 гадоў калоніі юрыста Максіма Знака. Пра гэта яна напісала ў сваім акаўнце ў інстаграме.

«Два гады таму ў стужцы ФБ я ўбачыла ліст Максіма Знака… з турмы. Там ён прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласцi мелодыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве. З таго часу прайшло шмат падзей… але ўсе гэтыя месяцы я насіла гэтую мелодыю ўнутры, спявала яе…. і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню», — напісала Ганна.

«Тэма дзяцей баліць мне асабліва. Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў… Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі — у невядомасць… Цэлае пакаленне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць… або ўжо страціла назаўжды…

Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё найлепшае з гэтага вялізнага і яскравага свету. Мы будзем працягваць жыць для нашых дзяцей!.. І абавязкова захаваем у іх сэрцы часцінку Беларусі….Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому.

Гэтая дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыццё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра», — зазначае Ганна.

Пра што спяваецца ў песні:

Колькі незнаёмых
і неверагодных,
Сёлета ўбачыў упершыню
Новых маіх родных
Некалькі мільёнаў
Сёлета знайшоў сваю сям'ю

Станавіся побач і спявай
Каб пачуў неверагодны край
Мы былі братамі
Ды жылі гадамі
Кожны паасобку, сам сабе
Хтосьці раз’яднаў нас
І ад нас хаваў нас
Зараз новы ранак настае

Як, з якіх глыбіняў
Ці з якіх вяршыняў
Напамінам продкаў праз гады
Мы пароль пачулі
І душой адчулі:
«То ўзаемна» — гэта назаўжды!

Макс Корж і Лэдзі Гага. У Беларусі значна пашырылі «чорны спіс» музыкаў

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Добры знак/адказаць/
04.04.2023
Праўда, маладцы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031