Знайсці
23.07.2022 / 12:1114РусŁacБел

Каліновец: «За выпадковы стрэл на чалавека надзелі бронік з надпісам «спытай, чаму я ў броніку» — жудаснае пакаранне»

Баец палка Каліноўскага Аляксей Лазараў падзяліўся ў сваім твітары поглядам на сітуацыю вакол Ціхана Клюкача. Тады паведамлялася, што Ціхан зрабіў правіну: стрэліў у бок жылога квартала. На яго было накладзена спагнанне, у выніку чаго Ціхан пакінуў полк.

Аляксей Лазараў. Фота: твітар хлопца

«Мне падабаюцца каментары людзей у белым паліто, якія асуджаюць зусім бяскрыўдныя (і занадта мяккія, як па мне) пакаранні за сур'ёзныя правіны. Апішу сітуацыі і маё стаўленне да іх.

Баец ПКК здзейсніў выпадковы стрэл і за гэта яго надзелі ў бронік з надпісам «Спытай мяне, чаму я ў броніку». Жудаснае пакаранне. Гэтым стрэлам баец мог забіць свайго пабраціма. Я сам разам з [сяброўкай] ледзь не стаў ахвярай нядбалага абыходжання са зброяй з боку байца ТРА [тэрытарыяльнай абароны]. Чалавек вырашыў, што гэта для яго занадта крыўднае пакаранне і сышоў з палка. Усё ок, праблемы не бачу».

Таксама Лазараў апісвае другі выпадак, які адбыўся ў палку: «Баец у форме і са зброяй пайшоў у краму. Гэтым учынкам ён, як мінімум, парушыў загад (!), які забараняе такое рабіць. Па-другое, ён такімі дзеяннямі раскрыў месца размяшчэння нашых байцоў, што можа выклікаць прылёт ракеты і кучу 200-х [cмерцяў]». 

«Людзі ставяць пад пагрозу жыцці сваіх пабрацімаў, а вы разважаеце, наколькі такія пакарання дарэчныя. І адзначу, у адрозненне ад байцоў УСУ, нашы воіны ў любы момант могуць разарваць кантракт, калі іх нешта не задавальняе. І чамусьці 99% людзей гэта не робяць», — рэзюмуе Лазараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
213
Панылы сорам
14
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1
24.07.2022
456, с территории Беларуси летят ракеты в Украину, убивая там людей и уничтожая дома и все живое. Вас это никак не касается, хата с краю, или как?
0
American/адказаць/
24.07.2022
Все верно. Война для мужчин и сопли инстаграмные разводить там не получится. Удачи вам калиновцы и вернуться живыми!
25.07.2022
я говорю про конкретную статью про полк Калиновского, там есть проблемы, много проблем, и сейчас у руля полка стоят люди, которые их не решают

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера