Знайсці
19.07.2022 / 08:5115РусŁacБел

Загінуў адзін з начальнікаў міліцыі Баранавіч, актыўны ўдзельнік рэпрэсій: зламаў шыю 

Як стала вядома «Нашай Ніве», памёр падпалкоўнік Аляксей Гецьман — начальнiк адзела аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі Баранавіцкага ГАУС. Ëн зламаў шыю, скочыўшы ў ваду, ляжаў паралізаваны і ў выніку памёр. 

Аляксей Гецьман — у цэнтры.

Гецьман быў адным з галоўных выканаўцаў рэпрэсій у Баранавічах. Ён сам і ягоныя падначаленыя хлусілі ў судах, фабрыкавалі адміністратыўныя і крымінальныя справы супраць жыхароў горада. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», Гецьман атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму, нырнуўшы і ўдарыўшыся галавою аб дно. 

Нейкі час ён правёў паралізаваны. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
136
Панылы сорам
6
Ха-ха
20
Ого
9
Сумна
5
Абуральна
4
2
Тэкля/адказаць/
19.07.2022
Ну што тут сказаць... Бумеранг даляцеў...
1
Доброжелатель/адказаць/
19.07.2022
[Рэд. выдалена]
0
Денис /адказаць/
24.07.2022
а есть хоть один пример или доказательства что он врал в судах...или это вы врёте причем всегда
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера