Знайсці
05.04.2022 / 18:13РусŁacБел

Членамі выбаркамаў будуць адны і тыя ж людзі?

У Беларусі навучанне арганізатараў электаральных кампаній будуць праводзіць на пастаяннай аснове. Пра гэта заявіў на сустрэчы з членамі тэрытарыяльных і ўчастковых камісій Брэсцкай вобласці старшыня Цэнтравыбаркама Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА. Раней камісіі фармаваліся перад выбарамі, і іх члены хоць часткова мяняліся.

Ігар Карпенка заявіў, трэба адыходзіць ад старой практыкі, калі навучанне членаў камісій пачынаюць пасля абвяшчэння даты выбараў. Цяпер, па яго словах, патрэбная сур'ёзная праца па карэктаванні Выбарчага кодэкса, адпрацоўцы механізму правядзення адзінага дня галасавання.

«Ужо 1 верасня плануем запусціць сістэму пастаяннай вучобы патэнцыйных удзельнікаў электаральных кампаній праз Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Мы ўжо запыталі ў рэгіёнах даныя па патрэбах у такім павышэнні кваліфікацыі. Гэта будзе прыкладна 36-гадзінная праграма, разлічаная на тры-чатыры дні знаходжання ў Мінску. Мы пастараліся закласці ў праграму не толькі заканадаўчыя і тэхналагічныя аспекты арганізацыі электаральных кампаній, але і псіхалагічныя, палітычныя, асобасныя моманты», — адзначыў старшыня ЦВК.

У дэмакратычных краінах членаў камісій «псіхалагічным і палітычным момантам» не вучаць. Задача членаў камісій — выдаць бюлетэні і падлічыць. Але ў Беларусі камісіі складаюцца выключна з лаяльных Аляксандру Лукашэнку людзей.

Плануецца, што да канца года такія курсы пройдуць прыкладна 600 чалавек, у наступным годзе — да 1200. Па словах Ігара Карпенкі, гэта стане пастаяннай практыкай, каб не адцягваць увагу на навучанне ў перыяд электаральнай кампаніі. Каго пасылаць на курсы, будуць вызначаць на месцах, але ў першую чаргу гэта павінны быць «маладыя ці новыя члены выбарчых камісій, у якіх недастаткова вопыту такой працы».

Паралельна па дамоўленасці з Беларускім таварыствам «Веды» будзе праводзіцца «асветніцкая работа па фармаванні прававой культуры выбаршчыкаў». Таварыства «Веды» ў лукашэнкаўскай сістэме — гэта адзін з элементаў індактрынацыі, яго ўзначальвае прапагандыст і рускі нацыяналіст Вадзім Гігін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031