Знайсці
01.04.2022 / 13:18РусŁacБел

Лукашэнка: З тэхналогіямі ў Беларусь экспартуюцца ідэі, пагібельныя для нашага духоўнага развіцця

З тэхналогіямі ў Беларусь экспартуюцца ідэі, пагібельныя для нашага духоўнага развіцця. Пра гэта распавёў навукоўцам Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падчас уручэння прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на ідэалагічным фронце навукоўцы — «галоўныя байцы».

«Бо ідэі, не ўласцівыя нашаму славянскаму менталітэту, а часам пагібельныя для нашага духоўнага развіцця, экспартуюцца да нас звонку перш за ўсё з тэхналогіямі. Таму вы, даследчыкі і распрацоўшчыкі, павінны быць хоць бы на крок наперадзе. Павінны быць у авангардзе развіцця нашых краін», — сказаў ён.

Ён таксама параіў навукоўцам не плакацца наконт санкцый, бо гэта «час магчымасцяў».

«Для навукоўцаў — гэта велізарны крок, вы будзеце запатрабаваныя як ніколі. Ніякія палітыкі, ніякая эканоміка без вас, без новых прарыўных, інавацыйных тэхналогій нічога зрабіць не змогуць. Дакладна так і ў іншых сферах», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым сыход заходніх кампаній з Беларусі ён назваў шанцам для развіцця ўнутранага рынку і ўласных тэхналогій.

«Мы будзем павялічваць саюзныя праекты, але будзем іх прызямляць. Фундаментальная навука заўсёды была важная, але прыкладная нам цяпер вельмі неабходная», — адзначыў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
22
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031