Знайсці
25.03.2022 / 11:31РусŁacБел

Ці заблакуюць Ютуб у Беларусі? Вось што пра гэта казалі на нарадзе ў Лукашэнкі

Лукашэнка сёння правёў нараду па пытаннях дзейнасці СМІ ў Беларусі

Ён заявіў, што афіцыйныя Мінск і Маскву дэманізуюць перад астатнім светам, пераплёўваючы Шарпа (аўтар кніг пра барацьбу з аўтарытарнымі рэжымамі) і Гебельса, а «на людзей з інтэрнэта льюцца патокі самай нахабнай і дзікай хлусні».

«Забытыя ўсе прыстойнасці. Пра нормы журналістыкі, прафесійную адказнасць наогул ніхто не ўспамінае. Гэта паўнамаштабная інфармацыйная вайна — за розумы нашых людзей, за будучыню дзяцей. Мы прайграць гэтую вайну не можам. Мы і не павінны яе прайграць, калі не дапусцім глабальных памылак».

Лукашэнка таксама задаўся пытаннем, ці варта блакаваць Ютуб і сацыяльныя сеткі ў Беларусі

«Вядома, заблакаваць вядучыя пляцоўкі — YouTube, некаторыя сацыяльныя сеткі, — як гэта зрабілі ў Расіі, або паставіць «Залаты шчыт», як у Кітаі, тэарэтычна, магчыма. У любы час. Але я вас заклікаю да таго, што, перш чым зрабіць нейкі крок, давайце ўзважым за і супраць, што мы атрымаем ад гэтага. Калі там, і ўсё, што там робіцца, на шкоду і ў перспектыве яшчэ большая будзе шкода, тады прымайце рашэнне. Калі пакуль да гэтага не дайшло, давайце пачакаем, давайце не будзем спяшацца», — сказаў ён.

Лукашэнка дадаў, што пры прыняцці рашэнняў заўсёды трэба дзейнічаць акуратна, каб потым не хапацца за галаву. «Трэба прымаць узважаныя рашэнні. Развіваць свае рэсурсы. А мы ўмеем гэта рабіць. Думаю, развіваць трэба свае рэсурсы, у тым ліку разам і з расіянамі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031