Знайсці
10.03.2021 / 17:49РусŁacБел

У Мінэнерга распавялі, чаму першы блок БелАЭС рэгулярна ўключаюць і выключаюць

Чаму першы энергаблок Астравецкай АЭС рэгулярна выключаюць, а затым зноў уключаюць — адно з самых папулярных пытанняў, распавялі ў Мінэнерга.

У ведамстве растлумачылі, што першы энергаблок станцыі ўсё яшчэ знаходзіцца на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі, які прадугледжвае паслядоўнае асваенне магутнасці рэактарнай устаноўкі, гэта значыць спачатку энергаблок уключаюць на 75%, затым на 90%, а потым на 100%.

У перыяд уключэння першага энергаблока праводзяцца ўсе неабходныя выпрабаванні, у тым ліку праверка рэжыму адключэння ад сеткі і планавага спынення блока, адсочваюцца паводзіны рэактарнай устаноўкі пры розных сцэнарах і г. д.

У Міністэрстве звяртаюць увагу на тое, што ўсе гэтыя дзеянні ў адпаведнасці з рэгламентам займаюць пэўны час.

Паводле звестак Мінэнерга, з 394 запланаваных выпрабаванняў этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі на першым энергаблоку станцыі паспяхова завершаны 259.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930