Знайсці
10.03.2021 / 10:41РусŁacБел

Заснавальнік Zoom Эрык Юань падарыў свае акцыі коштам 6 мільярдаў даляраў

Згодна з фінансавай справаздачай, заснавальнік Zoom Эрык Юань ахвяраваў у якасці падарунка невядомым асобам прыкладна 18 мільёнаў акцый сваёй кампаніі, што складае каля 40% ад агульнай колькасці. Кошт падарунка — больш за 6 мільярдаў даляраў.

Фота BBC

Падчас пандэміі Zoom ператварыўся ў шырока вядомы брэнд, бо гэта відэаплатформа дазволіла вялікай колькасці навучэнцаў і працаўнікоў эфектыўна перайсці на дыстанцыйную працу. Дзякуючы гэтаму асабістае багацце Юаня, а таксама капіталізацыя Zoom, моцна выраслі, піша ВВС.

Акцыі кампаніі за апошні год выраслі амаль у тры разы, а рынкавая цана брэнда ацэньваецца прыкладна ў сто мільярдаў даляраў.

Афіцыйны прадстаўнік Zoom паведаміў, што перадача акцый была здзейсненая згодна з умовамі трастаў Эрыка Юаня і яго жонкі. Іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.

Але эксперты лічаць, што гэта не супакоіць інвестараў. Юаню ўсяго толькі 51 год, ён жанаты і мае траіх дзяцей, таму раздача яго багацця выглядае паспешлівай.

Юань мяркуе, што нават пасля заканчэння каранціну і татальнай вакцынацыі дыстанцыйная праца нікуды не знікне. Таму кіраўнікі Zoom чакаюць, што акцыі кампаніі і ў гэтым годзе будуць расці, аднак хуткасць росту будзе больш павольная ў параўнанні з мінулым годам.

Эксперты чакаюць ад відэаплатформы продажу ў памеры больш за 3,7 мільярда даляраў — гэта перавышае паказчыкі 2020 года больш чым на 40%.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930