Знайсці
30.11.2020 / 19:33РусŁacБел

Студэнта, які працаваў на КДБ і хадзіў на Маршы, прызналі палітвязнем

Студэнт 4-га курса БДУІР Ян Салановіч, якога з пачатку лістапада ўжо 6 разоў асудзілі агулам на 86 сутак арышту, прызнаны палітычным зняволеным. Цяпер у Беларусі 145 палітвязняў.

Яну Салановічу 21 год, ён вучыцца на інжынера на чацвёртым курсе БДУІР. 1 лістапада яго затрымалі на нядзельным мірным маршы ў Курапаты.

Пасля адбылося дзіўнае — Ян Салановіч прызнаўся, што ўдзельнічаў аж у 15 (!!!) мітынгах. Цяпер хлопец сядзіць у ЦІП на Акрэсціна, і кожныя некалькі дзён над ім ідуць суды.

З чым жа звязаная сітуацыя? Чаму звычайнага студэнта так жорстка караюць?

Магчыма, гэта звязана з працай Яна. 1 верасня хлопец уладкаваўся на працу ў КДБ.

Падрабязнасці гэтай гісторыі чытайце тут: Хлопец працаваў у КДБ і хадзіў на Маршы. Цяпер яму бясконца даюць суткі — ужо набег 71 дзень на Акрэсціна

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера