У Гродне марш пенсіянераў прайшоў пад бел-чырвона-белымі парасонамі. Нікога не затрымалі
Каля 30 пенсіянераў сабраліся ўдзень у парку Жылібера, адтуль пад чырвона-белымі парасонамі прайшлі ўздоўж усёй вуліцы Сацыялістычнай. Некаторыя ішлі з кавенькамі. Скандавалі «Жыве Беларусь». Цягам усёй дарогі іх суправаджалі 4 міліцыянты. Затрыманняў не было відаць, піша «Радыё Свабода».
У сярэдзіне шэсця побач з пенсіянерамі спыніўся аўтамабіль, адкуль выйшаў экс-міністр унутраных спраў, а сёння памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, пачаў абурацца, чаго яны тут ходзяць, але потым з'ехаў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
 4
Бубнач «Карозіі металу» трапіў у кому пасля затрымання на канцэрце. Гурт спыняе дзейнасць
 2
У Дуброўне знайшліся сілавікі-экстрасэнсы. Яны «выкрылі» экстрэмісцкі рэпост за тры дні да таго, як ён быў зроблены
 1
Прэм'ер Галоўчанка паляцеў у Егіпет
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера