Знайсці
22.11.2020 / 23:30РусŁacБел

«Гаварылі паміж сабой, што ад мяне трэба пазбавіцца». Мінчука забралі на пратэстах і непрытомным перадалі хуткай

Падчас сённяшніх акцый у Мінску сведкі паведамілі валанцёрам, што ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі хуткая забрала непрытомнага чалавека. Стала вядома імя — Ягор Камісараў. 

У спісах затрыманых яго не было. 

А потым аказалася, што Ягор ужо дома. Ён расказаў «Нашай Ніве», як усё было. 

Мужчына працуе аддзелачнікам. 

«Мяне затрымлівалі на Лагойскім тракце, фактычна побач з маім домам. Я з жонкай вяртаўся з крамы, пакет з прадуктамі несла яна. Чаму яна? Бо я нядаўна перанёс аперацыю на сэрцы, вось чаму (Ягор прадэманстраваў нам фота адпаведнага шнару на грудзях — «НН»). 

Тут мы ўбачылі, як людзі ў аліўкавым б'юць хлопца. Я спыніўся, кажу, што ж вы робіце? Вас шмат, а ён адзін, не біце яго. Пачуўшы гэта, яны кінуліся на мяне, пачалі біць, завалаклі ў бус. 

Я казаў, каб не білі, бо ў мяне толькі што была аперацыя на сэрцы. Але як я зразумеў, гаварыць з імі бессэнсоўна. Шмат непрыемных словаў пачуў у свой бок. Атрымаў шмат удараў па розных частках цела, у тым ліку па галаве.

Потым я з імі катаўся ў бусіку па розных раёнах горада, паўтараў пра сэрца. Мне станавілася рэальна вельмі кепска, я страчваў прытомнасць на кароткі час і прыходзіў у сябе. 

Тут яны паміж сабой ужо пачалі гаварыць, што «ад яго трэба пазбавіцца». 

Ну і я зноў пачаў падаць кудысьці ў сябе, мы ў гэты час былі ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі. Прыйшоў у прытомнасць я ўжо ў машыне медыкаў, людзей у аліўкавым побач не было. Мяне адвезлі ў бальніцу на Курасоўшчыне. 

Медыкі нават не задавалі пытанняў, чаму я пабіты, па-мойму, яны і так усё разумеюць. 

Правялі абследаванне, выявілася, што ў дадатак да візуальна бачных пабояў яшчэ чэрапна-мазгавая траўма, але ад шпіталізацыі я адмовіўся», — расказаў Ягор. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930