Знайсці
17.11.2020 / 08:41РусŁacБел

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ерам Швецыі

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

17 лістапада пачынаецца двухдзённы візіт Святланы Ціханоўскай у Швецыю.

Там яна сустрэнецца з прэм'ерам Стэфанам Лёвэнам, міністрам замежных спраў Ан Ліндэ, дэпутатамі парламента, былым прэм'ерам Карлам Більдам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспарай у Швецыі.

Як і ў Рызе, у Стакгольме Ціханоўская будзе заклікаць да пашырэння супраць Лукашэнкі і яго атачэння і індывідуальных, і эканамічных санкцый.

«У сувязі з нядаўнім забойствам Рамана Бандарэнкі Святлана Ціханоўская плануе звярнуцца да Швецыі па дапамогу ў міжнародным расследаванні і пакаранні вінаватых у рамках універсальнай юрысдыкцыі», — адзначае яе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера