Знайсці
05.11.2020 / 07:47РусŁacБел

Выбары ў ЗША: Байдэн лідзіруе ў двух ключавых штатах, Трамп збіраецца падаваць у суд

Кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн заявіў, што атрымаў перавагу ў дастатковай колькасці штатаў, каб перамагчы ў выбарах прэзідэнта ЗША, піша BBC.

На раніцу 5 лістапада Байдэн мае 253 галасы выбаршчыкаў супраць 214 галасоў у дзеючага прэзідэнта ЗША і кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа.

Для перамогі адзін з кандыдатаў павінен атрымаць прынамсі 270 з 538 галасоў выбаршчыкаў. Падлік ў ключавых — так званых «хісткіх» штатах — да гэтага часу працягваецца.

Але папярэднія вынікі сведчаць, што Байдэн атрымлівае перамогу ў некалькіх такіх штатах. У прыватнасці, у Мічыгане і Вісконсіне.

У сваю чаргу Трамп атрымлівае перамогу ў іншым важным штаце — Пенсільваніі.

Да гэтага часу цяжка спрагназаваць вынікі ў некалькіх штатах, якія вагаюцца. У прыватнасці, падлік працягваецца ў Арызоне, Невадзе і Джорджыі.

У Джорджыі папярэдне лідарства ўтрымлівае Трамп, у Арызоне і Невадзе — Байдэн.

Калі Байдэн не страціць свае пазіцыі ў гэтых штатах, ён зможа перамагчы.

Сам Джо Байдэн ужо заявіў, што, зыходзячы з гэтых вынікаў, ягоная перамога «ўжо зразумелая».

Штаб Трампа з такой ацэнкай не пагаджаецца і абяцае, што запатрабуе пераліку галасоў у Вісконсіне.

Дзейны прэзідэнт недвухсэнсоўна даў зразумець, што не аддасць перамогу так лёгка.

Ён абвінаваціў дэмакратаў у спробе «скрасці ў нас выбары» і заклікаў спыніць далейшы падлік галасоў выбаршчыкаў і распавёў, што мае намер звярнуцца ў Вярхоўны суд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930