Знайсці
04.11.2020 / 08:12РусŁacБел

Лаўроў: Абвяшчэнне Ціханоўскай у вышук — чыста прававое пытанне

— У Беларусі пакуль няма ніякіх прыкмет, якія паказваюць на тое, што Аляксандр Лукашэнка мае намер праводзіць рэальную, а не бутафорскую рэформу Канстытуцыі і датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Між тым расійскія ўлады па-ранейшаму адмаўляюцца ад кантактаў з апазіцыяй і нават абвясцілі кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2020 Святлану Ціханоўскую ў вышук. Ці не асцерагаецеся вы, што ў доўгатэрміновай перспектыве Расія паставіла не на таго? Бо ў выпадку змены рэжыму ў Беларусі Расія можа сутыкнуцца з катастрафічнай стратай уплыву, — запытаўся «Коммерсант» у кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова.

— Не магу пагадзіцца з такой пастаноўкай пытання — ва ўсіх яго частках, — адказаў Лаўроў.

— Перш за ўсё, тое, у якім аб'ёме павінна быць праведзеная канстытуцыйная рэформа ў Беларусі, вырашаць толькі беларускаму народу. Калі падрыхтаваныя прапановы, зацверджаныя Усебеларускім народным сходам, будуць ухваленыя падчас Усенароднага рэферэндуму, які, як я разумею, плануецца правесці, значыць, так і павінна быць. А ўжо тое, наколькі іх глыбіня адпавядае чаканням знешніх назіральнікаў, гэта справа трэцяя.

Што тычыцца ў цэлым канстытуцыйнай рэформы, то, як вы ведаеце, Расія падтрымлівае ініцыятыву прэзідэнта Лукашэнкі. У тым ліку і таму, што тым самым ствараецца вельмі запатрабаваная зараз пляцоўка для агульнанацыянальнага дыялогу. Важна, што ўлады краіны дэкларуюць імкненне ўцягнуць у працэс шырокія пласты насельніцтва, арганізаваўшы збор прапаноў грамадзян па папраўках у Канстытуцыю. Ігнараваць такі падыход і магчымасці, якія ён адкрывае, было б легкадумна. Зразумела, у гэтую працу ніхто не павінен ніякім чынам умешвацца — ні Расія, ні іншыя краіны.

Абвяшчэнне ў вышук Святланы Ціханоўскай — гэта чыста прававой пытанне. Гаворка ідзе аб выкананні Расіяй сваіх абавязацельстваў па дамове дзяржаў-удзельніц СНД аб міждзяржаўным вышуку асоб ад 10 снежня 2010 года.

Згодна з артыкулам 7 гэтага дакумента, фарміраванне і вядзенне цэнтралізаванага інфармацыйнага масіву міждзяржаўнага вышуку асоб ажыццяўляе Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр МУС Расіі ў рамках міждзяржаўнага інфармацыйнага банка. Святлану Ціханоўскую дадалі ў гэты інфармацыйны банк на падставе запыту беларускага боку.

І нарэшце, аб тым, на каго «ставіць» Расія ў Беларусі. На братэрскі нам беларускі народ, на беларускую дзяржаву, якая з'яўляецца нашым саюзнікам і стратэгічным партнёрам. Калі народ Беларусі зрабіў свой выбар, мы абавязаны і будзем яго паважаць. Гэта выразна пацвердзіў прэзідэнт Пуцін у віншавальным пасланні прэзідэнту Лукашэнку ў сувязі з яго перамогай на выбарах, — адзначыў Лаўроў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031