Знайсці
07.05.2024 / 17:35ŁacБел

Інжынера з Гродна асудзілі да двух гадоў «хіміі» за «паклёп» на Лукашэнку

18 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна вынеслі прысуд Андрэю Томчыку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на адрас Лукашэнкі). Прысуд агучыла суддзя Наталля Козел, піша «Вясна».

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў на фэйсбуку допіс, які нібыта зневажаў гонар і годнасць Лукашэнкі. Судовая экспертыза засведчыла, што публікацыя ўтрымлівала «лексемы, якія ўтрымлівалі мянушкавыя намінацыі» Лукашэнкі.

Да суда на маёмасць Томчыка быў накладзены арышт — у тым ліку на тэлевізар, «разумныя» калонкі, пыласос, пральную машыну і мульціварку. Суддзя пастанавіла зняць з яе арышт.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі кіроўцу-міжнародніка з Мінска, які нібыта напісаў 1200 каментароў

За ўдзел у акцыі пратэсту ў Гомелі асудзілі вядомага шоўмена і прадпрымальніка

Адразу шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера