Знайсці
07.05.2024 / 15:5120РусŁacБел

Еўрасаюз рыхтуе больш суровыя санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэнне

Еўракамісія прапануе ўвесці больш суровыя санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіну і такім чынам перашкодзіць абыходу санкцый, уведзеных раней супраць Расіі, піша «Радыё Свабода».

Еўрапейская камісія падрыхтавала праект рашэння, якое ўніфікуе санкцыі супраць Беларусі з тымі, якія ўжо дзейнічаюць датычна расійскіх кампаній за ваеннае ўварванне ва Украіну.

Як адзначаецца ў праекце рашэння, забарона дадаткова пашыраецца на пастаўкі ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэння і тэхналогій з абавязковым уключэннем у кантракты з трэцімі краінамі ўмовы пра немагчымасць рээкспарту тавараў у Беларусь.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб прадукцыі і тэхналогіях падвойнага прызначэння, якія можна выкарыстаць для нарошчвання прамысловага патэнцыялу Беларусі ў сферы абароны, бяспекі, авіяцыі і космасу.

Еўракамісія прапануе забараніць пастаўкі ў Беларусь навігацыйных тавараў і прадметаў раскошы, а таксама прамы або ўскосны імпарт, набыццё ці перадачу алмазаў з Беларусі, у тым ліку транзітам, непрамысловых прыродных і сінтэтычных алмазаў, ювелірных вырабаў з дыяментамі.

Праект рашэння прадугледжвае забарону на імпарт мінеральных прадуктаў, уключна з сырой нафтай, і ўводзіць новую забарону на экспарт тавараў і тэхналогій для выкарыстання ў нафтаперапрацоўцы і вытворчасці звадкаванага прыроднага газу.

У той жа час, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў для харчовай бяспекі ў свеце, Еўракамісія прапануе пры тэрміновай неабходнасці трэціх краін дазволіць аператарам Еўрасаюза ўдзельнічаць у пастаўках сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, у тым ліку пшаніцы і калійных угнаенняў з Беларусі для трэціх краін.

Гэтае выключэнне будуць рабіць у пэўных выпадках і аб’ёмах. Пры гэтым Еўракамісія абавязваецца публікаваць інфармацыю пра аб’ёмы, датычна якіх выключэнні будуць даступныя.

Адначасова прапануецца забараніць аказваць яшчэ некалькі відаў паслуг, у тым ліку кансультацыйныя, аўдытарскія, архітэктурныя, тэхнічныя, а таксама ІТ-паслугі і тыя, што звязаныя з бухгалтарскім і падатковым улікам.

Апроч таго, Еўракамісія разглядае ініцыятыву забараніць уезд у Еўрасаюз прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, і пашырыць забарону для фінансавага сектару Беларусі — у прыватнасці на прыём дэпазітаў з Беларусі.

Чытайце таксама:

Чаму Сі Цзіньпін пачаў свой візіт у Еўропу з Францыі і як яго сустрэў Макрон

У Польшчы скандал з-за даўжыні сукенкі кандыдаткі ў Еўрапарламент. Дэпутат абразіў кандыдатку – і панеслася

У Еўрасаюзе выявілі буйную сетку нелегальнай перапраўкі мігрантаў з Беларусі і Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
1
Влад/адказаць/
08.05.2024
Ну если запретить в Беларусь алмазы продавать режиму точно хана. А калием пусть торгуют!
1
Абменны фонд /адказаць/
08.05.2024
Ботам, табе трэба разагнацца і забіцца аб сцяну, што пачаў ужо дубляваць свае высеры?
0
Iдзi забейся/адказаць/
08.05.2024
Абменны фонд , што, срака падгарае гэб'ё?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера