Знайсці
20.10.2020 / 21:3423РусŁacБел

На НТВ прагучаў ультыматум Лукашэнку ВІДЭА

У эфіры расійскага тэлеканала НТВ у нядзелю, 18 кастрычніка, выйшла праграма «Итоги недели с Ирадой Зейналовой». У праграме закранулі беларускую тэматыку — у эфір выйшаў сюжэт аб пратэстах у Беларусі, што не спыняюцца.

А вядучая праграмы Ірада Зейналава жорстка прайшлася па беларускіх уладах.

«Лукашэнка павінен зразумець, што наступны транш, які таксама пойдзе на аплату даўгоў, будзе вельмі моцна залежаць ад таго, як ён выканае свае абяцанні: і па транзіце нафтапрадуктаў праз нашы парты, і па рэферэндуме па Канстытуцыі, пасля якога павінны прайсці выбары», — сказала вядучая.

Такая рыторыка на расійскім тэлебачанні можа быць сведчаннем ціску Крамля на афіцыйны Мінск, каб беларускія ўлады паспяшаліся з палітычнымі рэформамі і, магчыма, транзітам улады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930