22 паверхі даўжынёй. У Мінску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг памерам з хакейную пляцоўку ФОТА
У мікрараёне Каскад вывесілі агромністы бел-чырвона-белы сцяг. Ён прыкладна 22 паверхі даўжынёй.
У дваровым тэлеграм-канале пішуць, што гэта была спроба паставіць рэкорд на самы вялікі сцяг у свеце.
Сцяг 71 метр у даўжыню і 36 у шырыню, ягоная плошча — 2556 м².
Аднак праз гіганцкія памеры сцяг заблытаўся падчас вывешвання.
Неўзабаве прыехала група людзей у чорным, каб гэты сцяг зняць. Але жыхары знялі сцяг самі і збіраюцца паўтарыць спробу.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера