Знайсці
04.10.2020 / 10:441РусŁacБел

У хакейным «Дынама» здалі тэсты на COVID-19: пяць чалавек пайшлі на самаізаляцыю

hcdinamo.by

Пяць прадстаўнікоў клуба хакейнага мінскага «Дынама» адпраўленыя на самаізаляцыю пасля заражэння каранавірусам, паведамляе прэс-служба каманды.

Выпадкі захворвання COVID-19 былі выяўленыя 1 кастрычніка перад матчам рэгулярнага чэмпіянату КХЛ з рыжскім «Дынама», тады было выяўлена восем станоўчых вынікаў, у тым ліку сярод хакеістаў і галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта.

Па вяртанні ў Мінск усе прадстаўнікі каманды прайшлі паўторнае тэставанне, у выніку якога было выяўлена пяць станоўчых вынікаў.

«У большай частцы каманды тэставанне паказала адмоўны вынік, а ў пяці чалавек дало станоўчую рэакцыю - яны ўжо ізаляваныя. Дактарамі каманды вядзецца маніторынг стану здароўя гульцоў, трэнераў і адміністрацыйнага персаналу. Іх чакае дадатковае тэставанне», — гаворыцца ў заяве.

Тым не менш «Дынама» ў нядзелю прыступіць да падрыхтоўкі да хатняй серыі матчаў. У найбліжэйшай гульні рэгулярнага чэмпіянату менчукі павінны сустрэцца з «Сочы» 7 кастрычніка.

На 23 верасня каранавірусам у КХЛ хварэлі 87 удзельнікаў цяперашняга чэмпіянату з 681.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031