«Тэхнабанк» часова спыняе выплаты Tax Free
«Тэхнабанк» часова прыпыняе выплаты па чэках Tax Free кампаніі Global Blue. Пра гэта паведамляецца на сайце банка. Рашэнне тлумачыцца эпідэміялагічнай сітуацыяй у Еўропе, перадае «Еўрарадыё».
У самім банку журналістам TUT.by патлумачылі, што рашэнне прынялі не яны, а кампанія Global Blue. Тыя, у каго засталіся неаплачаныя чэкі, змогуць атрымаць ПДВ пазней, калі кампанія адновіць выплаты.
У банку рэкамендуюць паглядзець, да якога часу можна атрымаць кампенсацыю па чэках з кожнай канкрэтнай краіны. «Напрыклад, за пакупкі ў Латвіі можна атрымаць кампенсацыю ў месяц пакупкі і наступныя 12 месяцаў. За пакупкі ў Чэхіі — у месяц пакупкі і наступныя 6», — кажуць у «Тэхнабанку».
Калі да таго часу выплаты ПДВ яшчэ не адновяцца, то перад заканчэннем тэрміну варта адправіць чэкі на адрас самой кампаніі Global Blue. Абавязкова ў чэку трэба запоўніць форму з нумарам банкаўскай карты — на яе і вернуцца грошы.
0
0
0
0
0
0
Лукашэнка хваліцца, як пабагацелі беларусы за 30 гадоў. Эканаміст тлумачыць, што тут не так
 8
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Баранавічах заўважылі ката-кіроўцу ФОТАФАКТ
 5
FT: Расія плануе тэракты і дыверсіі ў Еўропе
 14
Джаан Роўлінг плануе выпусціць яшчэ шэсць кніг
 1
Расіяне на Вялікдзень ударылі па Украіне
 4
Лукашэнка хваліцца, як пабагацелі беларусы за 30 гадоў. Эканаміст тлумачыць, што тут не так
 8
У Польшчы скандал з-за даўжыні сукенкі кандыдаткі ў Еўрапарламент. Дэпутат абразіў кандыдатку – і панеслася
 16
Слава Камісаранка распавёў, як у Турцыі яму забаранілі жартаваць пра вусатага прэзідэнта
 1
Сі Цзіньпін прыляцеў у Парыж
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера