Знайсці
08.01.2020 / 08:415РусŁacБел

Іранскае ТБ: У выніку ракетнай атакі на базы ЗША загінулі 80 чалавек

У выніку ракетнага абстрэлу вайсковых аб'ектаў ЗША ў Іраку загінулі 80 чалавек, паведамляе Reuters са спасылкай на іранскае тэлебачанне.

Некалькі амерыканскіх ваенных аб'ектаў у Іраку 8 студзеня былі атакаваныя балістычнымі ракетамі, выпушчанымі з тэрыторыі Ірана, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцу ў амерыканскай адміністрацыі.

У выніку ракетнага ўдару пацярпеў амерыканскі аб'ект у ваколіцах горада Эрбіль на поўначы Ірака, а таксама авіябаза Айн аль-Асад на захадзе краіны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031