Італьянскі дэпутат зрабіў прапанову сваёй каханай падчас абмеркавання наступстваў землятрусу ВІДЭА
Падчас галасавання па дэкрэце аб землятрусе дэпутат Флавія дэ Мура папрасіў слова. І калі яму слова далі, сказаў: «Эліза, ты выйдзеш за мяне?» — піша сайт выдання IL TEMPO.
Шчаслівая нявеста, Эліза дэ Леа, у гэты час таксама знаходзілася на пасяджэнні.
Флавія, робячы прапанову, сказаў: «Вельмі часта мы грэбуем сапраўднымі каштоўнасцямі, людзьмі, якія нас любяць, якіх любім мы. Мне шкада, што я перарываю працу Палаты, але для мяне асаблівы дзень».
Пасля гэтых словаў дэпутат дастаў заручальны пярсцёнак. Пад апладысменты дэпутатаў Эліза адказала: «Так».
Аднак не ўсіх замілаваў жэст дэпутата. Старшыня Палаты Раберта Фіца адзначыў: «Я ўсё разумею, але ваша ўмяшальніцтва ў працу, дэпутат Дэ Мура, падаецца мне няправільным».
0
0
0
0
0
0
Памятаеце беларускую афіцыянтку, якая стала жонкай шэйха з Дубая? Вось як склалася жыццё герояў гэтай казкі
 39
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
«Сур'ёзна схуднеў, важыць, напэўна, кілаграм 80». Былы палітвязень пра Віктара Бабарыку
 20
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 3
«Не атрымліваю ні цэнта за працу ў Радзе БНР». Інтэрв'ю з Івонкай Сурвілай, якая з'ехала з Беларусі яшчэ 80 гадоў таму
 2
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера