Знайсці
04.05.2024 / 13:457РусŁacБел

Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам

Былы беларускі дыпламат Павел Мацукевіч падмячае цікавыя дэталі нядаўняга візіту прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў Егіпет.

Галоўчанка падчас візіту ў Егіпет. Фота: БелТА

Галоўчанка наведаў Егіпет 29-30 красавіка. Мацукевіч у сваім тэлеграм-канале заўважае: гэты візіт афіцыйны, таму прадугледжвае максімум пратакольных фармальнасцей і гасціннасці.

«Набор знакаў увагі вызначаецца дзяржавай, якая прымае госця, з разлікам на ўзаемнасць. З таго, што трапіла ў кадр у егіпецкім выпадку — дывановая дарожка ля трапа прэм'ерскага самалёта, ганаровая варта, аркестр, выкананне гімнаў і прэм'ер-міністр Егіпта, які ўласнай персонай прыбыў у аэрапорт для цырымоніі сустрэчы калегі з Беларусі».

 

Галоўчанка прыляцеў на Эмбраеры «Белавія». Фота: БелТА

Шлях з Мінска да Каіра з улікам неабходнасці аблёту займае 6-7 гадзін лета.

Эмбраер «Белавія», які дастаўляў кіраўніка ўрада, не можа прарабіць такі шлях без дазапраўкі, а ўрадавыя Боінгі 737 і 767, якімі карыстаецца Лукашэнка і якім такія пералёты па сілах, Галоўчанку недаступныя — «не той тарыфны план», тлумачыць Мацукевіч. Ёсць яшчэ бізнэс-джет «Бамбардзье», які часам транспартуе прэм'ера, але не ў гэты раз. Магчыма, з-за даўжыні спісу суправаджальных асоб, не сумяшчальнай з салонам джэта. 

«Таму стандартны пасажырскі Эмбраер і вымушаная пасадка ў Сочы для дазапраўкі. Пры чым па шляху ў Каір Галоўчанка скарыстаўся дазапраўкай для сустрэчы з мэрам Сочы, а вось як Раман Аляксандравіч прабавіў час на зваротным шляху, пакуль бакі самалёта запаўняліся газай, засталося загадкай», — піша былы дыпламат. 

 

Галоўчанку сустракае аркестр. Фота: БелТА

Даставіўшы Галоўчанку ў Мінск самалёт вярнуўся да сваёй рэйсавай праграмы: калі верыць флайтрадару, «Эмбраер» адправіўся са звычайнымі пасажырамі ў Санкт-Пецярбург.

«Вось як блізкі прэм'ер у Беларусі да народа і як далёкі яго начальнік», — дадае Мацукевіч не без долі іроніі.

 

Чытайце таксама:

Прэм'ер Галоўчанка паляцеў у Егіпет

Галоўчанка паскардзіўся на нізкую якасць расійскіх інвестыцый, а Мішусцін прапанаваў спачатку вярнуць даўгі

Як выглядалі беларускія чыноўнікі на суботніку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
26
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5
0
Дзякуй скажы /адказаць/
04.05.2024
Добра, што не пехатою
0
Злы Румас/адказаць/
04.05.2024
Дзяржаўны джэт быў заняты падарожжам Ганны Лукашэнкі ў Маскву за гуцэрыяўскай прэміяй ад радыё шансон. Дарэчы, гэта нагадала, як незадоўга да смерці Макей лётаў на нейкі саміт сумесна с шэрагам паркетных генералаў у Арменію ў грузавым атсеке транспартнага самалёта. Але, Рома, усе супадзенні натуральна выпадковыя.
0
даведка/адказаць/
05.05.2024
Головченко, видно, полетел на рейсовом...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031