Знайсці
05.05.2016 / 08:2858РусŁacБел

Святлана Алексіевіч набыла апартаменты ў «доме Чыжа»

Кватэра каштавала $325 тысяч.

У інтэрв’ю расійскаму парталу «Тут і там» першая беларуская Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч прызналася, што надоечы набыла новую кватэру ў Мінску. «Зараз там рамонт робяць да канца», – удакладніла яна.

Як выявілася, Святлана Алексіевіч набыла сабе кватэру ў жыллёвым комплексе «Ля Траецкага», так званым «доме Чыжа». Адметна, што раней пісьменніца жыла літаральна ў суседнім будынку на той жа вуліцы Старажоўскай. Там ў яе была двухпакаўёка.

Што за кватэру прыгледзела сабе Алексіевіч? Пісьменніца стала гаспадыняй трохпакаёвых апартаментаў плошчай каля 125 м2. Для «дома Чыжа» гэта невялікае жыллё — плошча кватэр вар’іруецца ад 55 да 500 «квадратаў».

Кватэра куплялася ў красавіку 2016 года, на той момант на ўсе памяшканні, якія «Трайпл» не паспеў распрадаць, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі быў накладзены арышт.

Таму Алексіевіч купляла кватэру на другасным рынку жылля. Як стала вядома «Нашай Ніве», яе ранейшым гаспадаром быў Алег Гушча, былы прэзідэнт футбольнага клуба «Белшына».

Хто быў ініцыятарам угоды? «Напэўна, задавайце ўсе пытанні Святлане Алексіевіч, гэта будзе правільна, — засмяяўся Алег Гушча. – Ні я яе не шукаў, ні яна мяне. Для гэтага ёсць адпаведныя службы і людзі, якія займаюцца падборам кватэр для ахвотных».

Казаць пра асаблівасці планіровак у «доме Чыжа» не выпадае. Звычайна гэта вялікая пустая прастора з двума санвузламі і двума балконамі. Аддзелкі таксама няма, гаспадар прыдумляе дызайн сам.

У «доме Чыжа» апартаменты такой самай плошчы ў аб’явах на сайтах агенцтваў нерухомасці каштуюць $250—300 тысяч. Падчас гандлю цана часцяком змяншаецца на 10—15%.

Паводле дадзеных Рэестра цэна на нерухомасць, кошт угоды склаў 6,46 мільярда рублёў. Па афіцыйным курсе Нацбанка на той дзень гэта было роўна $325 тысяч.

* * *

Хто яшчэ з вядомых асобаў жыве ў «доме Чыжа»? Напрыклад, спартоўцы Дар'я Домрачава, Ала Цупер, Антон Кушнір і Ксенія Санковіч.

Таксама нерухомасць зарэгістраваная на членаў сем'яў бізнэсменаў Уладзіміра Япрынцава, Юрыя Авяр'янава, Аляксея Алексіна, Анатоля Сцяцкевіча-Чабаганава.

* * *

Чытайце таксама:

Мільён за кватэру. Жыхары гаргары Чыжа: хто яны?

КДБ арыштаваў дзясяткі кватэр у «Доме Чыжа», у тым ліку жыллё трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казекі

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера