Знайсці
12.08.2015 / 09:20РусŁacБел

У Гомелі і Магілёве пастаўленыя новыя тэмпературныя рэкорды

Новыя тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў шэрагу беларускіх гарадоў у апошнія двое сутак. 10 жніўня ў Гомелі паветра прагрэлася да 34 градусаў і гэта на 1,8 градуса болей за абсалютны максімум для гэтай даты, зафіксаваны два гады таму.

У Магілёве ў панядзелак слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 32,9 градуса вышэй за нуль і гэта таксама на 1,2 градуса пераўзышло рэкордны паказнік 1992 года. У аўторак тут таксама быў новы рэкорд дня — 34,2 градуса (раней найбольшым значэннем было 33,8 градуса ў 1992 годзе).

Найбольшая гарачыня 11 жніўня стаяла ў Пінску — 35,8 градуса. І гэта таксама рэкорд дня (раней было 33,9 у 1992 годзе).

Сёння, 12 жніўня на большай частцы тэрыторыі чакаецца 35-36 градусаў вышэй за нуль і сіноптыкі прагназуюць новыя тэмпературныя рэкорды, паведамляе БелаПАН.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031