Знайсці
11.11.2020 / 15:34РусŁacБел

СК пракаментаваў блакіроўку рахункаў з-за ByHelp. Аляксей Лявончык прызнаны падазраваным па крымінальнай справе

Банкаўскія рахункі, на якія пацярпелыя беларусы атрымлівалі грашовую дапамогу ад кампаніі ByHelp, пачалі блакаваць. Вядома больш чым пра 60 такіх выпадкаў.

СК сцвярджае, што гаворка ідзе пра арышт сродкаў, якія «паступалі ў краіну для фінансавання пратэсных акцый».

«Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

«Падчас расследавання з ДФР КДК атрыманая інфармацыя, якая сведчыць аб здзяйсненні Аляксеем Лявончыкам дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадскага парадку. Ён прызнаны падазраваным па крымінальнай справе. Устаноўлены факты пералічэння з падкантрольнага яму рахунку ў адным з заходніх банкаў грашовых сродкаў для падтрымання пратэсных акцый у Беларусі і аказання матэрыяльнай дапамогі асобам, якія прымаюць у іх актыўны ўдзел. У мэтах спынення далейшай злачыннай дзейнасці на грашовыя сродкі, якія паступілі ў краіну для фінансавання пратэсных акцый, накладзены арышт. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні іншых абставін фінансавання несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», — паведамляе СК.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930