Байдэн паабяцаў быць прэзідэнтам для амерыканцаў, якія галасавалі за Трампа
Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн, які, паводле падлікаў амерыканскіх СМІ, набірае больш за 270 галасоў выбаршчыкаў і становіцца новым прэзідэнтам ЗША, заявіў, што для яго гонар атрымаць гэтую пасаду. Пра гэта ён напісаў у Twitter.
«Нам трэба будзе цяжкая праца, але я абяцаю наступнае: Я буду прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў, галасавалі вы за мяне ці не», - напісаў ён.
Паводле апошніх звестак, Байдэн перамог не толькі ў Пенсільваніі, але і ў Невадзе. Такім чынам у яго 279 галасоў выбаршчыкаў. У Арызоне пасля падліку 97% бюлетэняў, ён абганяе Трампа на 20 тысяч галасоў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Адзіную славутасць Клімавічаў фактычна знеслі ФОТА
 4
Улад Бумага запускае ў Расіі сетку ўласных крамаў
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера