Знайсці
14.10.2020 / 13:2822РусŁacБел

Лаўроў: Міліцыя Беларусі павінна дзейнічаць у рамках закона і рэагаваць прапарцыйна

Пра гэта ў сераду заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю радыёстанцыям «Спутнік», «Камсамольская праўда» і «Гаворыць Масква», піша ТАСС.

«Мы перакананыя, што ўсе спробы іх [краіны Захаду] аспрэчыць выбары і сказаць, што там было менш адсоткаў [за Аляксандра Лукашэнку], з боку нашых заходніх партнёраў, якія патрабуюць, каб мы цяпер пагадзіліся на запрашэнне АБСЕ, якое будзе разрульваць гэтую сітуацыю, — гэта ўсё ж такі спробы з недастойнымі сродкамі», — сказаў ён.

Разам з тым Лаўроў сказаў, што міліцыя Беларусі павінна дзейнічаць у рамках закона і рэагаваць прапарцыйна.

«Калі мы ўсе зацікаўленыя ў тым, каб беларускі народ быў адзіны і квітнеў, мы павінны спыніць якія-небудзь ультыматумы з чыйго б там ні было боку, павінны спыніць спробы гвалтоўных пратэстаў і, вядома, павінны заклікаць да таго, каб і праваахоўныя органы таксама кіраваліся законам і рэагавалі прапарцыйна», — сказаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930