Знайсці
09.10.2020 / 10:3680РусŁacБел

Генадзь Аўсяннікаў застаўся ў Купалаўскім: Гэты бунт дрэнна зрэжысаваў Латушка. А людзей ёсць за што затрымліваць

Народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў — адзін з нямногіх, хто не далучыўся да масавага звальнення купалаўцаў. 85-гадовы артыст расказаў у інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» сваю пазіцыю. Прыводзім самыя яркія цытаты

Генадзь Аўсянікаў, фота Святаслава Зоркага

Аб развале Купалаўскага

Кажуць, усё пайшло знізу, але пачалося, на мой погляд, калі некаторыя акцёры пайшлі з дырэктарам на мітынг. А прагучала: пайшоў увесь тэатр.

Потым яны звольніліся: маўляў, не можам выходзіць на сцэну. Але калі ў цябе пазіцыя, то гэта — запавет: па ім трэба жыць, а не выказваць яго. А яны адразу: «Мы, купалаўцы, супраць!». У выніку, на сходзе трупы, куды запрасілі міністра, здарыўся бунт — жорсткі і бессэнсоўны.

Дыялогу не атрымалася. Міністру не далі слова сказаць: «Прапануем вам сысці ў адстаўку!», «Ганьба!», «Сыходзь!». Я і тады на сходзе, і цяпер кажу: гэта бессэнсоўна.

Што адбылося такога, каб падаваць заявы аб сыходзе?

Аб пратэстах

«Я туды не хаджу… але ж ёсць жа за што затрымліваць! Я з акна бачыў (мой дом на праспекце Незалежнасці), як ідуць з дзіцем, маці падымала яго перад сабой. Ці мамы з каляскамі. Так што я буду пра такіх думаць? Што вы з сцягамі ходзіце? Што вы дзетак бераце? Ясна ж, што дзіця міліцыянт не ўдарыць…

І віскочуць ўсё — што добрага? Замест таго, каб напісаць на плакатах: «Мы хочам есці, выпіць, закусіць — пажраць». Але ніхто ж такі плакат не нясе. А толькі: «Далоў!», «Сыходзь!».

Пра сцяг

Калі міністр у Купалаўскі прыязджаў, на фасад вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Ведаеце, я калі бачу яго… Вось вы памятаеце, як яўрэяў пад ім расстрэльвалі? А я памятаю, сам бачыў. Бо гэты сцяг прыдуманы ў 1918 годзе, калі была Беларуская Рэспубліка абвешчаная. Потым яго прыбралі, межы перанеслі, потым у акупацыю з'явіўся зноў…

Пра Латушку

«Латушка, па-мойму, гэты бунт і зрэжысаваў — прычым дрэнна. Быў паслом у Еўропе, потым раптам яго прызначылі дырэктарам у Купалаўскі. Ён адразу, калі прыйшоў, звольніў намесніка дырэктара, потым — галоўнага адміністратара, за пару месяцаў да пенсіі».

Пра вырашэнне сітуацыі

«Звольненым трэба падумаць і сказаць: «Так, перагнулі палку». Вярнуцца і далей працаваць. Ну а дзе набярэш новых акцёраў?»

Фота Святаслава Зоркага

Таццяна Шахновіч, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930