Знайсці
24.08.2020 / 17:273РусŁacБел

У Фонд салідарнасці звярнулася ўжо больш за 400 чалавек. Васьмі з іх ужо выплацілі па 1500 еўра

Кожны, каго звольняць за палітычную пазіцыю, ці хто звольніцца сам, можа разлічваць на фінансавую дапамогу. У Фондзе Салідарнасці ўжо сабралі больш за 1,7 мільёна даляраў.

Звярнуліся па дапамогу ужо больш за 420 чалавек. Паспелі разгледзець пакуль каля 30 заявак: гэтыя людзі прайшлі верыфікацыю і чакаюць выплат. Дапамогу атрымалі ўжо 8 чалавек — кожнаму выплацілі 1500 еўра.

Механізм наступны: чалавек (звольнены ці той, хто хоча звольніцца) запаўняе заяўку праз гугл-форму (вось яна), да яе далучае відэа, дзе распавядае, па якіх прычынах звальняецца. Адна з умоў — чалавек павінен быць гатовы да публікацыі відэа.

Калі чалавек ужо звольнены, то далучае фота адпаведнага запісу у працоўнай кніжцы. Цягам некалькіх дзён яго заяўка разглядаецца, з ім звязваюцца каардынатары. Дапамогу атрымаюць толькі тыя, чые заяўкі пройдуць верыфікацыю.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930