Знайсці
20.07.2012 / 23:308РусŁacБел

Фотафакты: як у Мінску кладуць плітку

Прыклады парушэнняў тэхналогіі сустракаюцца ледзь не на кожным кроку.

Карэспандэнт «НН» прайшоўся па цэнтральных вуліцах сталіцы ад Залатой горкі да Чыгуначнага вакзала. Зачэпкай для рэпартажу стаў каналізацыйны люк насупраць крамы «Акіян», што на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова. Люк амаль праваліўся пад зямлю. Яго абазначылі бела-чырвонай стужкай і лёгкай агароджай яшчэ некалькі дзён таму.

Супадзенне ці не, але праз некалькі гадзін пасля таго, як карэспандэнт «НН» сфатаграфаваў аварыйнае месца, правал ліквідавалі.

Наступны пункт — правал пліткі каля кіёска «Белсаюздруку» непадалёк ад кавярні «Лондан». Гэта ў баку ад ажыўленых ходнікаў праспекта, але ў вочы кідаецца і выглядае непрыгожа.

Збочваем на Камсамольскую. Уздоўж сцяны крамы оптыкі Fielmann добра бачнае прасяданне пліткі. Увогуле, ходнікі тут выгінастыя нібы пасля землятрусу.

Прасяданне пліткі на ходніках трапляецца і каля корпуса хімічнага факультэта БДУ на Ленінградскай. Тут штодня ходзяць тысячы людзей. Аварыйнае месца не агароджанае.

Варта заўважыць, што адшукаць падобныя месцы не складае вялікай цяжкасці. Большасць з іх навідавоку. Трошкі ўвагі і робіцца відавочна, што прыклады парушэнняў тэхналогіі сустракаюцца ледзь не на кожным кроку.
Самыя распаўсюджаныя — няроўнасці. У цэнтры сталіцы цяжка знайсці нават не ідэальна, а хоць бы адносна роўны, без гарбоў і няроўнасцяў участак ходнікаў. Асабліва гэта робіцца заўважным пасля дажджу, калі правалы запаўняюцца вадой.

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера