Знайсці
13.10.2010 / 11:18РусŁacБел

Аляксандр Рыбак і Ксенія Сітнік выступяць дуэтам на адкрыцці дзіцячага «Еўрабачання»

Два трыўмфатары — нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак і беларуска Ксенія Сітнік — праспяваюць дуэтам на адкрыцці дзіцячага «Еўрабачання-2010».

Пра гэта паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі, якая выступае арганізатарам міжнароднага дзіцячага песеннага шоу ў Мінску.

«Мы хацелі яшчэ раз паказаць Еўропе двух яркіх пераможцаў. Таму прапанавалі праспяваць разам Ксеніі Сітнік (пераможцы дзіцячага» Еўрабачання-2005 «) і Аляксандру Рыбаку (пераможцу» Еўрабачання-2009»). Гэта будзе нешта новае, паверце» — адзначылі арганізатары. Яны таксама патлумачылі, што на пачатку шоу артысты выйдуць на сцэну як простыя гледачы — каб паглядзець музычны ўступ, які будзе сумессю інструментальнай і сучаснай электроннай музыкі.

«Зорная» кампазіцыя атрымала назву «Прывітанне, Еўрабачанне!» («Hello, Eurovision!»). Яе тэкст пакуль трымаецца ў сакрэце, аднак, як адзначаюць арганізатары, выкананне будучыні еўразійнага хіта будзе нагадваць дыялог: Ксенія і Аляксандр па чарзе праспяавюць урыўкі з песні.

Дзіцячае «Еўрабачанне» пройдзе 20 лістапада ў «Мінск-Арэне»

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031