Знайсці
06.05.2024 / 13:571РусŁacБел

У Мінску з'явіўся цікавы мурал з незвычайнымі жывёламі ФОТАФАКТ

У Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў адбылося ўрачыстае адкрыццё мурала «Сны лесу», паведамляецца на сайце мабільнага аператара A1.

Фота: А1

 «Сны лесу» стваралася на сценах установы як напамін аб спартыўна-музычным дабрачынным праекце «У адным рытме з А1», які праводзіўся на стадыёне «Дынама» летам 2023 года.

Дзякуючы намаганням удзельнікаў фестывалю А1 на карысць рэабілітацыйнага цэнтра была пералічана фінансавая дапамога на набыццё высокатэхналагічнага абсталявання для рэабілітацыі дзяцей. Каб падтрымліваць і натхняць яго пацыентаў і наведвальнікаў і пасля завяршэння праекта, кампанія ініцыявала стварэнне мурала ва ўнутраным дворыку.

Фота: А1

Фота: А1

Мастачка Ганна Дзюкава распрацавала эскіз «Сны лесу», дзе намалявана шмат дэталяў, якія можна разглядаць і развіваць уяўленне. Галоўныя элементы мурала — жывёлы-шаманы на фоне разнастайных дрэў і кветак.

У кожным з персанажаў зашыфраваныя сімвалічныя пасланні дзецям. Напрыклад, ліса вучыць іх быць настойлівымі і знаходзіць нечаканыя шляхі да вырашэння праблем, а яе аранжавы колер сімвалізуе цяпло і жыццёвую энергію.

Вавёрка сімвалізуе ўпартасць і працу ў камандзе, а яе стараннасць у зборы арэхаў вучыць каштоўнасці працы і супрацоўніцтва.

Заяц увасабляе хуткасць і спрыт, а таксама паказвае, як пераадольваць перашкоды і хутка рэагаваць на зменныя сітуацыі. Сава сімвалізуе мудрасць і інтэлект.

 Фота: А1

Мурал размешчаны ва ўнутраным двары — побач з сонечнай панэллю, усталяванай там А1 па выніках конкурсу «Энергія сонца для Зялёных школ» у 2020 годзе, каб дзеці маглі на свае вочы назіраць за тым, як можна атрымліваць электрычнасць з аднаўляльнай прыроднай крыніцы.

«Гэты мурал стане не толькі ўпрыгожваннем нашага цэнтра, але і важным сімвалам унутранай сілы і падтрымкі для нашых юных пацыентаў. Ён нагадае ім пра тое, што кожны з іх здольны на большае, а таксама пра тое, што яны не самотныя ў сваіх намаганнях», — адзначыла дырэктар Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў Людміла Кандрашова.

Чытайце таксама:

У Мінску малююць новы мурал — вельмі патрыятычны ФОТАФАКТ

У Віцебску з'явіўся першы ў краіне эка-мурал. Ён ачышчае паветра

У Тбілісі з'явіўся мурал з беларускімі матывамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
3
Ёсік/адказаць/
06.05.2024
Прыбіральню, прыпынак, прыступкі, 700 метраў дарогі, а зараз ужо малюнак на сьценцы адкрываюць з помпай. Рота ганаровай варты і вайсковы ансамбль, што сьпяваў аб крытым мужыку былі запрошаны? Людцы, вам не апастылела язык дуркаватай уладзе так глыбока засоўваць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031