Знайсці
28.09.2010 / 13:39РусŁacБел

Алесь Сакалоў. ***Мінулага перагарнуў гады...

Мінулага перагарнуў гады,
Усмешка асвятляла ўспаміны,
Плылі ў ружовай квецені сады,
І у блакіце хор спяваў птушыны
Пра прыгажосць гарэзлівай жанчыны,
Мінулага перагарнуў гады.

У верасні — дажджы і халады,
Разносіць вецер сумныя навіны,
У небе хмары — чорны знак нуды,
І па асфальце мокрыя машыны
Распырскваюць струменьчыкі вады,
У верасні — дажджы і халады.

Дождж плача, пакідаючы сляды,
Вятрыска дрэў разгойдвае галіны,
Ў траву павольна падаюць плады,
Зусім сівы, даўно немалады,
Стаю адзін ля восеньскай сцяжыны,
Дождж плача, пакідаючы сляды.

Мне да царквы — хвіліны дзве хады,
Я за парогам сціплае хаціны,
Гучаць званы — ўрачыстасцю краіны,
І пасвятлелі сёлы, гарады,
У Божы храм нясу свае правіны,
Да вечнасці — хвіліны дзве хады…

Алесь Сакалоў, Баркалабава (Магілёўская вобласць)

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930