Знайсці
17.04.2024 / 13:402РусŁacБел

Удар па авіябазе Джанкой у Крыме мог быць справай ракет ATACMS

Для ўдару былі выкарыстаныя каля 12 аператыўна-тактычных ракет ATACMS, пішуць расійскія ваенкары. Але ракеты ATACMS не ўжываліся УСУ ўжо некалькі месяцаў. Дык што за яны і адкуль? 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: John Hamilton / U.S. Army via AP

Як паведамлялася, у ноч на сераду ў акупаваным Крыме прагрымелі выбухі ў горадзе Джанкой у раёне вайсковага аэрадрома. Пасля гэтага там пачаліся шматлікія ўзгаранні.

На аэрадроме размешчаны 39-ы верталётны полк 27-й змешанай авіяцыйнай дывізіі 4-га камандавання ВПС і СПА Паўднёвай вайсковай акругі арміі Расіі, тры авіяцыйныя эскадрыллі.

Як сцвярджае расійскі тэлеграм-канал «Рыбар», для ўдару былі выкарыстаныя каля дванаццаці аператыўна-тактычных ракет ATACMS, з высокай імавернасцю запушчаныя з боку Херсонскай вобласці.

Налёт праводзіўся ў дзве хвалі. Пры першым удары было задзейнічана сем ракет, мяркуючы па ўсім, з касетнай баявой часткай, а ў другой — не менш за пяць. Частка пашкодзіла тэхніку, якая стаіць на аэрадроме, а частка — адзін з будынкаў.

«Рыбар» сцвярджае, што частку ракет перахапілі сістэмы СПА «Панцыр-С1» і С-400 — але толькі частку, а некаторыя дасягнулі сваіх цэляў. Былі ўражаныя склады гаруча-змазачных матэрыялаў і боепрыпасаў. 

Што такое ATACMS і ў чым іх сіла

Балістычныя ракеты ATACMS распрацоўваліся з канца 1970-х гадоў, а іх баявы дэбют адбыўся падчас аперацыі «Бура ў пустыні» ў 1991 годзе, дзе яны паказалі сябе як вельмі эфектыўная зброя.

ATACMS фармальна адносяцца да класа аператыўна-тактычных ракет — разам з GMLRS, савецкімі «Точкай У» і «Іскандэрам» або ўкраінскай «Вольхай».

Запуск ATACMS, як і GMLRS, адбываецца з пускавых установак HIMARS і M270 MLRS. Толькі пры выкарыстанні балістычнай ракеты замест пускавога кантэйнера з шасцю невялікімі ракетамі выкарыстоўваюць кантэйнер з адной вялікай.

Выдзяляюць два тыпы ATACMS.

Першы тып мае фугасную баявую частку для паражэння такіх умацаваных цэляў як масты і бункеры. Другі тып аснашчаны касетнай боегалоўкай, якая прызначаная для паражэння небраніраваных цэляў на вялікай плошчы.

Восенню 2023 года Украіна атрымала ад ЗША дальнабойныя касетныя ракеты MGM-140A — гэта варыянт ATACMS з меншай дальнасцю палёту, але вялікай колькасцю паражаючых суббоепрыпасаў. Максімальная адлегласць, на якую здольныя нанесці ўдар гэтыя ракеты — 165 км.

Эксперты сцвярджаюць, што менавіта гэтыя ракеты маглі быць выкарыстаныя для ўдару. Пры пуску з наваколляў Херсона Узброеныя сілы Украіны дастаюць імі да Джанкоя.

Ракетны ўдар па аэрадроме «Джанкой». Крыніца: rybar / Telegram

Улічваючы той факт, што ракеты ATACMS не ўжываліся УСУ ўжо некалькі месяцаў, выказаны здагадкі аб тым, што ЗША перадалі Кіеву дадатковую партыю гэтых тактычных ракет, пры гэтым, не выключана, што гаворка можа ісці і аб мадэрнізаваных ракетах MGM-140В з баявым радыусам дзеяння да 300 км.

Вядома, што Украіна прасіла аб іх перадачы, і аб гэтым вяліся дыскусіі ў ЗША, аднак афіцыйных паведамленняў аб наяўнасці ва УСУ такіх дальнабойных ракет не было.

Чытайце таксама:

Зяленскі расказаў, як Украіна прыменіць дальнабойныя ракеты ATACMS

У ЗША сталі менш баяцца, што перадача ATACMS Украіне расцвяліць Пуціна

ЗША дадуць Кіеву дальнабойныя ракеты ATACMS. Што вядома і чаму гэта важна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5
2
Вожык/адказаць/
17.04.2024
Міліцэйскі веснік пра такія рэчы стараецца не пісаць. Тут больш пра скандалы наконт палка, ці яшчэ якая жаўцізна.
17.04.2024
 Чушь пишут про перехват. Скорость АТАКАМсов велика для перехвата ПВО. Это все равно как перехватывать снаряд из пушки. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера