Знайсці
17.04.2024 / 09:0314РусŁacБел

Беларусь запрошаная на міністэрскі саміт «Вялікай сямёркі»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавёў пра дзве значныя падзеі, якія, як ён спадзяецца, дапамогуць вярнуць фокус на Беларусь.

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс палітыка

Упершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі», гаворыць Кучынскі. 

Там збяруцца прадстаўнікі найбуйнейшых дэмакратыяў свету, якія складаюць каля 45% сусветнай эканомікі. Саміт пройдзе ў Італіі, у Капры. «Гэта абсалютна ўнікальная падзея. Гэта першы саміт G7, на які запрошаная Беларусь», — кажа Кучынскі.

Другое запрашэнне — таксама беспрэцэдэнтнае — запрашэнне на саміт усіх спікераў парламентаў ЕС. Там будзе толькі два госця, паводле слоў Кучынскага, — кароль Іспаніі, дзе і адбудзецца саміт, і Святлана Ціханоўская.

@nashanivanews Лупі падабайку, бо ўпершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі» #беларусь#политика#светланатихановская#тихановская#ціханоўская#беларускаямова#пабеларуску#жывебеларусь♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

На абодвух гэтых мерапрыемствах Ціханоўская будзе гаварыць пра палітвязняў, пра тое, як вывесці Беларусь з вайны і якая стратэгія павінна быць прынятая заходнім светам, каб аднавіць дэмакратыю ў Беларусі. «Гэтыя некалькі дзён дапамогуць нам вярнуць фокус на Беларусь», — кажа Кучынскі.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Канады Джасцінам Трудо

Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і ўручыла ёй Крыж Адраджэння

Ціханоўская перадала былому прэм’еру Грэцыі архіўныя матэрыялы пра яго прадзеда-паўстанца 1863 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
23
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
7
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
6
0
Добрый Ээх/адказаць/
18.04.2024
Лукашенко дают понять, что он второго сорта, а первого Светлана... Интересно, цепанет это его гонор? Он же не пропускает таких намеков обычно...))
2
Архитектор Мендисабаль/адказаць/
18.04.2024
Янка, ну также, как и беларусы, на которых выделялись гранты, оприходованые вечерком-старшим.
0
А гэта узровень/адказаць/
18.04.2024
Добрый Ээх, мабыць яшчэ і ў саміце ў Швейцарыі неяк паўдзельнічае Ціханоўская. Вось гэта быў бы нармалевы захад, каб яшчэ болей паказаць луке яго месца, адабраць яшчэ больш улады і пазбавіць луку ды пуцьку надзеі аб магчымасці стаць нейкім там пасярэднікам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера