Знайсці
16.04.2024 / 18:001ŁacБел

ЗША ўпершыню выкарысталі «зброю будучыні» пры адбіцці атакі на Ізраіль. Вось што пра яе вядома

Паведамленне пра першае выкарыстанне ў баявых умовах кіраванай зенітнай ракеты Standard Missile-3 (SM-3), якая распрацаваная для перахопу балістычных ракет, з'явілася на сайце Ваенна-марскога інстытута ЗША.

Запуск ракеты SM-3. Фота: афіцыйны сайт кампаніі-вытворцы Raytheon

Ракетамі SM-3 абсталяваныя эсмінцы ВМС ЗША Arleigh Burke і Carney, якія на момант атакі знаходзіліся ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Як паведамляецца, для перахопу было выпушчана ад чатырох да сямі ракет.

Для адсочвання і навядзення SM-3 выкарыстоўваецца сістэма AEGIS (Aegis combat system), якая складаецца з трох элементаў і спалучае ў сабе магчымасці навядзення, выяўлення і кіравання агнём. Асновай з'яўляецца шматфункцыянальная трохкаардынатная РЛС SPY-1D. Акрамя гэтага, сістэма можа прымаць і апрацоўваць інфармацыю з датчыкаў іншых караблёў і лятальных апаратаў.

Выявіўшы цэль, радар SPY-1 бесперапынна адсочвае яе, перадаючы даныя сістэме AEGIS, якая выпрацоўвае агнявое рашэнне і дае каманду на запуск ракеты. Супрацьракета запускаецца з ячэйкі з дапамогай цвёрдапаліўнага стартавага паскаральніка.

Адразу ж пасля выхаду ракета ўсталёўвае двухбаковы канал лічбавай сувязі з караблём-носьбітам і бесперапынна атрымлівае ад яго папраўкі па курсе. Бягучае становішча супрацьракеты вызначаецца з высокай дакладнасцю пры дапамозе сістэмы GPS. Дзякуючы трохступеннаму носьбіту SM-3 выводзіцца на вышыню да 250 км. Хуткасць жа збліжэння з цэллю дасягае звыш 10 км за секунду.

Збітая іранская балістычная ракета на беразе Мёртвага мора. Фота: nexta_tv / X (Twitter)

Як паведамляецца, караблі ВМС ЗША з ракетамі SM-3 размешчаныя ля берагоў Еўропы ў рамках Сістэмы супрацьпаветранай абароны НАТА. Яны забяспечваюць адзіны «больш высокі ўзровень» абароны кантынента ад усё большай пагрозы балістычных ракет у рамках так званага Еўрапейскага адаптыўнага падыходу да супрацьракетнай абароны. Таксама ракеты размешчаныя на сухапутнай базе ў Румыніі. У найбліжэйшай будучыні плануецца іх пастаўка ў Польшчу.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Брытаніі не выключае перадачы Кіеву лазернай зброі

Для выяўлення тэрарыстаў у Газе і ўдарах па іх Ізраіль выкарыстоўваў базу даных на аснове штучнага інтэлекту?

У ЗША з'явіўся першы біяметрычны «разумны» пісталет. З яго стрэліць не кожны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
7
4
ЯНКА/адказаць/
16.04.2024
• КРЫВАВЫ ЦЫРК • 🎯 «Хуткасць жа збліжэння з цэллю дасягае звыш 10 км за секунду.» 🚀 То бок СМ-3 у 30 (!) разоў хутчэйшая за гук і ў 3 разы — за ракеты кшталту «Цырк... — нешта неразборліва, ага — Цыркон» альбо «Кінжал». 🧆 Вось калі запусьціць, думаю, у твар непрыяталю каклету са сталоўкі з хуткасьцю старой ракеты, то яна ўп'ецца ў яго як тварахоп з «Чужога». І калі тэй вы́хляе, што крыху сумнеўна, будзе хадзіць да скону з тварам як сама каклета. А з хуткасьцю СМ-3, то й галава долу! 🧹 Шпульнуць жа замест ежы (навошта сапсаваць яе?), як дзіду, ср. венік, то ён зь лёгкасьцю наскрозь працяе злосьніка нібы паперку. 🌜 Мта, прагрэс дайшоў да таго, што абганяе ўжо нашы мроі. Шкада толькі, што дайшоў, ці, дакладней, даляцеў ён у асноўным да ваенных мэтаў. Ды кіраўнікі краінаў нібы зь Месяцу зваліліся – з такімі тэхналёгіямі нават на Месяц ніяк ня хочуць нікога засьвістаць. Так загуляліся ўсе ў вайнушкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера