Знайсці
16.04.2024 / 17:093РусŁacБел

Ці можна піць квас і безалкагольнае піва за рулём? У Гродне правялі эксперымент

Міліцыя ў Гродне правяла эксперымент з алкатэстэрам: удзельнікі праверылі, ці можна садзіцца за руль пасля ўжывання валяр'янкі, кефіру, кваса, безалкагольнага піва, кавы і цукерак з лікёрам.

Здымак ілюстрацыйны

У большасці выпадкаў алкатэстэр паказаў 2 праміле і больш адразу пасля таго, як прадукты былі з’едзеныя або выпітыя. Такі вынік атрымаўся ў кавы 18+ з лікёрам, цукерак з алкаголем і валяр’янкі.

Найбольшыя лічбы — 2,5 праміле — паказалі вядомыя цукеркі-бутэлечкі. Але праз 10 хвілін ап’яняльны эфект сышоў на нішто.

Нечаканы вынік паказаў цёмны квас. Варта ведаць, што калі за рулём хтосьці захоча прагнаць смагу квасам, то адразу пасля піцця алкатэстэр пакажа 0,27 праміле. Праз 10 хвілін, праўда, усё выветрыцца. 

А вось безалкагольнае піва сапраўды зусім бяскрыўднае: яго можна піць і адразу садзіцца за руль. Тое ж самае тычыцца і кефіру.

Чытайце таксама:

Як самому прыгатаваць сіроп, які каштуе ў краме 120 рублёў за літр

Раўгеня — унікальны беларускі «квас», які мог бы стаць нацыянальным брэндам

Калготкі Conte — у два разы даражэйшыя, лідскі квас — у тры разы. Якія беларускія тавары і па колькі можна купіць у Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
4
0
Школьнік 8 клас/адказаць/
16.04.2024
Калі прапаласкаць рот - то і гэтых 10 хвілін не будзе.
16.04.2024
Какое 2.5 промилле, вы понимаете, что значат эти цифры??? Это литр водки залпом!!! Какая конфетка???? О чем речь???
0
С такими "интеллектуалами" мы Новую Беларусь не построим /адказаць/
18.04.2024
Во чудаки, это ведь в дыхании, а не в крови! Поэтому и 10 минут решают.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера