Знайсці
16.04.2024 / 15:49ŁacБел

У Польшчы затрымалі беларуса, у элітным аўто якога быў зменены нумар VIN

Пад Сувалкамі польскія памежнікі спынілі для праверкі Toyota Land Cruiser. За рулём аўтамабіля быў грамадзянін Беларусі. Пасля агляду машыны кіроўцу затрымалі, піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Strazgraniczna.pl

Аказалася, аўтамабіль выраблены ў 2019 годзе, у Польшчы такі можа каштаваць каля 210 тыс. злотых (каля 50 тысяч даляраў).

Падчас праверкі ў памежнікаў узніклі «абгрунтаваныя падазрэнні», што нумар VIN аўтамабіля зменены. Гэта дакладная прыкмета таго, што яго ўгналі, а нумар выправілі, каб машыну нельга было прабіць па базах.

Улічваючы, што аўтамабіль спынілі на памежжы, ёсць вялікая імавернасць, што яго везлі на продаж за межы Еўрасаюза.

Цяпер справу беларуса расследуе паліцыя Сувалак.

Чытайце таксама:

Чарга з легкавушак на выезд з Літвы ў Беларусь расцягнулася на тры кіламетры

Беларуска-кітайскі красовер аказаўся сярод лідараў аўтарынку Расіі

Купля аўто з Еўропы і ЗША на замову — неапраўданая рызыка або рэальная магчымасць сэканоміць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера