Знайсці
16.04.2024 / 18:501РусŁacБел

Расійскі вайсковец згвалціў уцякачку з Украіны. Яна нарадзіла дзіця і пакінула яго ў смеццевым баку

Адпаведную справу пачалі ў «адным з паўднёвых гарадоў Расіі», даведалася «Новая газета Балтия». Выданне не ўдакладняе, дзе гэта было менавіта, а таксама не называе імя пацярпелай жанчыны ў мэтах бяспекі. Пра згвалтаванне выданню расказала адвакатка жанчыны па прызначэнні; яе імя таксама не паведамляецца, піша «Медуза».

Калаж: 24tv.ua

Паводле наяўнай інфармацыі, жыхарка Украіны выехала ў Расію ў жніўні 2022 года пасля таго, як расійскія вайскоўцы разбурылі яе горад. Даведаўшыся пра цяжарнасць, пацярпелая не наважвалася на аборт — у тым ліку і таму, што «нейкі псіхолаг» ёй сказаў, што «тут няма адзінага дакладнага рашэння, напалову гэтае дзіця ўсё ж тваё».

Жанчына нарадзіла дзіця ў сакавіку 2023 года ў кватэры сваякоў, у якой жыла. На наступны дзень яна выкінула немаўля ў смеццевы бак.

Пасля таго як дзіця знайшла мясцовая жыхарка, маці адсачылі па камерах. Цяпер яе абвінавачваюць у замаху на забойства малалетняга, па гэтым артыкуле ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. У якасці меры стрымання суд абраў арышт у СІЗА.

Украінская пракуратура, паводле звестак на сакавік 2023 года, расследуе як мінімум 171 выпадак сэксуалізаванага гвалту расійскіх вайскоўцаў над украінкамі і ўкраінцамі. Узрост пацярпелых ад гвалту, як паведамляла ААН, вар'іруецца ад 4 да 82 гадоў.

Чытайце таксама:

Памілаваны Пуціным за ўдзел у вайне гвалтаўнік затрыманы за гвалт над 14-гадовай школьніцай

«Будзеш палявой жонкай». Жанчын на вайне «размяркоўваюць» для ўцех афіцэраў

Генпракуратура Украіны абвінаваціла расійскіх салдат у згвалтаванні чатырохгадовай дзяўчынкі і яе маці на вачах у бацькі — Reuters

Пакаранне 14-гадовага хлопчыка, сэксуальны гвалт над 4-гадовай дзяўчынкай. Што камісія ААН распавяла аб ваенных злачынствах ва Украіне

«Украінскіх баб гвалтуй». Такую інструкцыю расійскі дэсантнік Раман Быкоўскі атрымаў ад жонкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
27
Абуральна
13
1
Так/адказаць/
16.04.2024
Тыповы русский мир. Цікава, калі б прарасейскія ў большасці беларусы даведваліся пра такія гісторыі, ці змянілі б сваё прарасейскае меркаванне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера