Знайсці
16.04.2024 / 15:08РусŁacБел

У Польшчы знайшлі паўмільёна пачкаў беларускіх кантрабандных цыгарэтаў. Іх перавозіў літовец

У Падляскім ваяводстве службоўцы спынілі грузавік, які, паводле дакументаў, мусіў перавозіць пластыкавыя вырабы. У фуры знайшлі 520 тысячаў пачак беларускіх цыгарэтаў. Кіроўцу, грамадзяніна Літвы, затрымалі, піша «Белсат».

Кантрабандныя беларускія цыгарэты, знойдзеныя ў грузавіку ў Падляскім ваяводстве Польшчы

Груз цяжкавіка спраўдзілі ў вёсцы Будзіска. 52-гадовы кіроўца, грамадзянін Літвы, паказаў дакументы, згодна з якімі ён перавозіў пластыкавыя вырабы. Падчас дэталёвага правярання высветлілася, што насамрэч у фуры было 520 тысячаў беларускіх цыгарэтаў.

«Калі б гэтыя цыгарэты трапілі на нелегальны рынак, дзяржаўны бюджэт страціў бы амаль 14 млн злотых», — паведамляе Польская падатковая служба.

У эквіваленце гэта $ 3,5 млн.

Супраць кіроўцы распачатая справа, яго затрымалі. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў.

У паведамленні адзначаецца, што знайсці кантрабанду дапамог службовы сабака.

Польскія мытнікі рэгулярна выяўляюць беларускія цыгарэты. Напрыклад, у лютым афіцэры знайшлі 241 тысячу пачкаў у таварным цягніку. А ў сакавіку перахапілі кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі, якую адправілі паветраным шарам.

@nashanivanews Прыватныя стаматалогіі ў Мінску чакае праверка. Трэба чакаць бяды? #стоматологияминск#стоматология#медицина#врачи#налоговая#минсксейчас#беларусь#новостибеларуси♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера